From Wikipedia, the free encyclopedia
Архітэктурны аб’ём — кампазіцыйны сродак арганізацыі прасторы, якая мае канкрэтнае функцыянальнае прызначэнне. Характарызуецца развіццём формы па каардынатных напрамках, а знешняя прастора кампазіцыйна яму падпарадкоўваецца. Вызначэнне суадносін аб’ёму і прасторы заснаваны на візуальным іх параўнанні.
У архітэктуры вылучаюцца 3 асноўныя кампазіцыйныя варыянты архітэктурнага аб’ёму, якія адрозніваюцца характарам узаемадзеяння аб’ёму і міжаб’ёмный прасторы:
Унутрная прастора аб’ёму звычайна ўплывае на яго форму, але не абавязкова адпавядае яму. Знешні аб’ём разам з унутранай прасторай ўтвараюць аб’ёмна-прасторавую структуру будынка. Архітэктурны аб’ём выконвае не толькі ролю своеасаблівай агароджы ўнутранай прасторы, але і з’яўляецца носьбітам пэўнай мастацкай канцэпцыі.
Будаўнычым аб’ёмам будынка (кубатура) (англ.: architectural volume (of a building)) лычыцца вынік будаўнічай плошчы (для шматпавярховых будынкаў гэта плошча тыпавога паверха) на вышыню ніжняга паверха (склепа) і сярэднюю вышыню даху з улікам рознай паверхавасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.