Даўгаўпілс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́ўгаўпілс (лат.: Daugavpils), раней Дзвінск, Дынабу́рг — горад у Латвіі, на рацэ Даўгава (Дзвіна), каля мяжы з Літвой (25 км) і Беларуссю (33 км); другі паводле люднасці горад Латвіі (пасля сталіцы — Рыгі).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства.
Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Быў цэнтрам Дынабургскай акругі Інфлянцкага княства. Пасля Лівонскай вайны, згодна з «Інфлянцкай канстытуцыяй», якую падпісаў Стэфан Баторый, акруга ўвайшла ў Цэсіскі прэзідыят, які ў 1598 годзе быў перайменаваны ў Вендэнскае ваяводства. У 1582 годзе Дынабург атрымаў Магдэбургскае права.
Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 года Дынабург застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, стаў цэнтрам староства, а пазней стаў галоўным горадам Інфлянцкага ваяводства.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з’яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні.
З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з’яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай.
Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расіяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (латыш. «Замак на Даўгаве»).
Насельніцтва
Горад знаходзіцца на ўсходзе Латвіі ў гістарычнай вобласці Латгаліі. Насельніцтва шматнацыянальнае: рускія (больш за 50 %), латышы, палякі, беларусы і інш. Рэгіён вакол Дзвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латышскага насельніцтва. Рускамоўныя (у асноўным беларусы і рускія) складаюць да 70—80 % насельніцтва края.
- 1799 — 1603 чал., у тым ліку 1262 ваенных расійскага гарнізону, 15 духоўнага стану.[1]
- 1880 — 52 173 чал. (28 985 мужчын і 23 188 жанчын), з іх паводле стану — купцоў 553, мяшчан 34 723, ваенных 9679, жонак і дачок ваенных 1952, замежны падданых 748, ганаровых грамадзян 209, сялян 323, асабоўцаў 856, шляхты 631, праваслаўнага духавенства 19, каталіцкіх ксяндзоў 3, пратэстанцкіх святароў 1, святароў-стараабрадцаў 2, юдаісцкіх рабінаў 16, іншых 439; паводле вызнання — 10 799 праваслаўных, 10 320 каталікоў, 6245 пратэстантаў, 1135 стараабрадцаў, сектантаў 4500, юдаістаў 19 163, караімаў 7, магаметан 4.[2]
- 1892 — 73 177 чал., у тым ліку 10 511 праваслаўных, 24 580 каталікоў, 5447 пратэстантаў, 3385 стараабрадцаў, 29 191 юдаістаў.[3]
- 1913 — 112 848 чал.[4]
- 2006 — 108 260 чал., з іх паводле нацыянальнасці: рускія — 53,96 % (58 414), латышы — 17,3 % (18 725), палякі — 14,9 % (16 126), беларусы — 8,22 % (8897), украінцы — 2,23 % (2417), літоўцы — 0,96 % (1041), яўрэі — 0,45 % (492), эстонцы — 0,03 % (30), іншыя — 1,96 % (2118).
Эканоміка
ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмент», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасць, мэблевы камбінат; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Адукацыя і навука
Даўгаўпілс з’яўляецца буйнейшым цэнтрам навукі і адукацыі Латгаліі і важным у маштабах усёй Латвіі. У горадзе дзейнічае 13 сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, 6 асноўных школ, 3 спецыяльныя навучальныя ўстановы, 29 дашкольных навучальных устаноў, 7 прафесійных вучэльняў, 5 пазашкольных устаноў.
У горадзе дзейнічае дзевяць вышэйшых навучальных устаноў:
- Даўгаўпілскі ўніверсітэт
- філіял Латвійскага ўніверсітэта
- філіял Рыжскага тэхнічнага універсітэта
- філіял Балтыйскай міжнароднай акадэміі
- філіял Інстытута транспарту і сувязі
- філіял Інстытута аэранавігацыі
- філіял Вышэйшай школы псіхалогіі
- філіял Вышэйшай школы сацыяльных тэхналогій
- філіял Вышэйшай школы эканомікі і дзелавога адміністравання
У 1948—1993 гг. дзейнічала Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча.
Славутасці
Галерэя
- Царква Свв. Барыса і Глеба
- Стараабрадская царква Раства Найсв. Багародзіцы і Св. Міколы
- Царква Св. Мікалая на праваслаўных могілках
- Касцёл Св. Пятра
- Чыгуначны вакзал
Гарады-пабрацімы
- Алаверды, Арменія (2 кастрычніка 2012)[5][6]
- Бабруйск, Беларусь (8 чэрвеня 2012)[7][5][…]
- Батумі, Грузія (3 жніўня 2012)[5][8][…]
- Браслаў, Беларусь[6]
- Бэлць, Малдова (2015)[9]
- Вагаршапат, Арменія[6]
- Вісагінас, Літва (4 лютага 2022)[10]
- Віцебск, Беларусь (25 ліпеня 1998)[11][6]
- Ліда, Беларусь (студзень 2012)[5][6]
- Магдэбург, Германія (верасень 2012)[5][12][…]
- Магнітагорск, Расія[6]
- Нара-Фамінск, Расія (28 лістапада 1997)[5][6]
- Панявежскае гарадское самакіраванне[d], Літва (6 красавіка 2004)
- Панявежыс, Літва (6 красавіка 2004)[5][13][…]
- Пскоў, Расія (13 сакавіка 2006)[5][6]
- Радам, Польшча (17 снежня 1993)[5][12][…]
- Рамла[d], Ізраіль (17 лістапада 2003)[5][6]
- Санкт-Пецярбург, Расія (27 красавіка 2004)[11][6][…]
- Стрый, Украіна[14]
- Ферара, Італія (18 сакавіка 1998)[15]
- Хадэрслеў, Данія (1993)[16]
- Харбін, Кітай (6 студзеня 2003)[5][6]
- Харкаў, Украіна (23 жніўня 2008)[5][6][…]
- Цэнтральная адміністрацыйная акруга, Расія (18 лютага 2003)[5][6]
- камуна Мутала, Швецыя (1 ліпеня 1998)[5][12][…]
Вядомыя асобы
- Кастусь Александровіч — беларускі грамадскі дзеяч, акцёр і рэжысёр
- Віталь Быкаў (1941—2021) — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага
- Кастусь Езавітаў (1893—1946) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог
- Яўген Міхайлавіч Ладноў (1880—1932) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
- Арык Круп (1937—1971) — савецкі бард
- Саламон Міхоэлс (1890—1948) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
- Марк Ротка (1903—1970) — амерыканскі мастак.
- Альфрэд Рубікс (нар. 1935) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
- Сяргей Сахараў (1880—1954) — беларускі фалькларыст, этнограф, педагог. У 1925—1932 дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі
- Аляксандр Барысавіч Столпер (1907—1979) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, Народны артыст СССР (1977).
- Вальдэмар Станіслававіч Цірш (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
У горадзе пахаваныя беларускія педагог і грамадскі дзеяч Аляксей Барткевіч (1906—1991), грамадскі дзеяч і рэжысёр Язэп Камаржынскі (1899—1965).
Места на старых фатаздымках
- Гарнізонная царква. Паштоўка 1915
- Дзвінск у 1912 годзе
- Новы фарштат (цэнтр горада) ў пач. XX ст.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.