Remove ads
шляхецкі род герба Любіч From Wikipedia, the free encyclopedia
Грушэцкія (герба «Любіч») — польскі шляхецкі, а таксама беларускі і расійскі дваранскі род, які ўзяў назву ад сёл Грушы (Грушкі, Грушыцы, Вялікія і Малыя) (Польшча, Люблінскае ваяводства, Замойскі павет, гміна Неліш). Тыя сёлы, разам з іншымі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла надаў каля 1411 года, у якасці ўзнагароды рыцарскіх заслуг (за гераізм праяўлены пад час Грунвальдскай бітвы), пачынальніку гэтага роду, Мацею[1][2], кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкія былі ўладарамі і іншых мясцін — Вярцішоў і Быхаўка, таксама ў Люблінскім ваяводстве.
Існуюць так сама роды Грушэцкіх іншых гербоў: «Бялыня», «Радван» і «Слепаўрон».
З польскай лініі найбольш вядомыя: каронны харунжы караля Ягайлы рыцар Мацей Грушэцкі[3]; Самуіл Грушэцкі, сакратар Яго Каралеўскай Вялікасці Жыгімонта III Вазы, пасланнік пры Святлейшым Карале Дзяржавы Іспанскай і абедзвюх Індый; Уладзіслаў Грушэцкі (1812—1876), член Рады Каралеўства Польскага[4], радчы Таварыства Крэдытовага Земскага, падпаручнік 1-га ўланскага палка, удзельнік Лістападаўскага паўстання (гід у штабе вярхоўнага галоўнакамандуючага); Антоні Грушэцкі (1734—1798) — прафесар Кракаўскай акадэміі, мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага; Каспер Грушэцкі (1780—1836) — апеляцыйны суддзя Каралеўства Польскага; Антоні Грушэцкі (1712—1791) — суперінтэндант кароннай мытні, мытнік каронны, казначэй асвенцімска-заторскі; Антоні Грушэцкі (1850—1930) — ксёндз, вікарый Марыяцкага касцёла ў Кракаве, камергер Папы Рымскага; Канстанцін Францішак Грушэцкі (1803—1874) — член Сената, сакратар канцылярыі Рады Каралеўства Польскага ў 1860—1868 гг.
Многія доўгі час жылі на сваёй вотчыне ў Вялікіх Грушках.
Адна з лініі роду асела ў Расіі, пакінуўшы значны след у гісторыі Расіі. Былі баярамі, ваяводамі, сенатарамі, высокімі генераламі, уладарамі маёнткаў і дамоў у Маскве і Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681) расійскага цара Фёдара Аляксеевіча (1661—1682), які ўладарыў у 1676—1682 гадах Але, нарадзіўшы яму сына, царэвіча Ілью Фёдаравіча, памёрла праз тры дні пасля родаў. На жаль, і немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкія былі ў сваяцтве са многімі знакамітымі сем’ямі: кн. Баратынскімі, кн. Валконскімі, кн. Гагарынымі, кн. Галіцынымі, кн. Далгарукавымі, кн. Міласлаўскімі, кн. Урусавымі, гр. Бястужавымі-Румінымі, гр. Мураўёвымі-Апосталамі і іншымі. Гэтая галіна Грушэцкіх унесена ў VI часць радаслоўнай кнігі Маскоўскай, Пскоўскай і СПб. губерній (Гербоўнік, II, 85). Астатнія сем галін таго ж роду ўнесены ў VI і I часці радаслоўнай кнігі губерній Магілёўскай, Кіеўскай, Ковенскай, Валынскай і Падольскай. Ёсць яшчэ сем радоў Грушэцкіх, пазднейшага паходжання. Род існуе і сёння.
На шчыце, маючым залатое поле, выяўлены срэбная падкова і два крыжы: адзін срэбны ў сярэдзіне падковы, а другі — залаты, на яе паверхні, над подковай. Зверху шчыта — дваранскі шлем з дваранскаю каронаю на ім, і трыма страусавымі пер’ямі. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб з апісаннем і даведкай аб родзе ўнесены у «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, ліст 85).
На Беларусі найбольш ранейшыя звесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі землі[5]:
На Украіне, апроч расійскай галіны, адзін з Грушэцкіх, шляхціч-пекар Андрэй Грушэцкі, у 1592 годзе стаў львоўскім мяшчанінам. Гэты род у канцы XVI ст. быў дастаткова разросшымся. Браніслаў Грушэцкі, быў войскі і лоўчы Чарнігаўскі; у Галасковічах (Львоўская вобласць, Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Кароль Грушэцкі — маршалак шляхты Уманськага павета. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губерні, служыў стацкім саветнікам у Магілёве.
У канцы XVIII — пачатку XIX стст. Грушэцкія ў Кіеўскай губерні жылі ў Васількоўскім (2 рода) — с. Буда, Ярашеўка; Звянігарадскім (3) — с. Церэшкі, Міхалаўка; Тарашчанскам (1) — с. Грузкі, Чарнінская буда; — паветах. Легітымізараваны былі 3 рода:
Грушэцкія ўваходзілі ў радаслоўную кнігу Кіеўскага дваранскага дэпутацкага сходу 1906 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.