From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Мікалаевіч Бураўкін (28 жніўня 1936, в. Шуляціна, цяпер в. Тродавічы[2], Расонскі раён, Віцебская вобласць — 30 мая 2014, Мінск) — беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч.
Парушаны аўтарскія правы, магчыма, падрабязнасці ёсць на старонцы размоў. Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць: цэлыя абзацы з сумессю раскладак.
Артыкул можна перапісаць, пакінуць толькі факты, або дадаць звесткі з іншых крыніц і пазначыць іх, або прапанаваць да выдалення. |
Бураўкін Генадзь Мікалаевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Аляксандр Сычоў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алесь Асіпенка | ||||||
Пераемнік | Васіль Зуёнак | ||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1936 |
||||||
Смерць |
30 мая 2014 (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | паэзія[1], журналістыка[1] і палітыка[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гeнaдзь Бypaўкiн нapaдзiўcя 28 жнiўня 1936 года ў вёcцы Шyляцiнa, цяпep в. Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў cям’i cлyжaчaгa iльнoзaвoдa. Бaцькa ягo, Мiкaлaй Сцяпaнaвiч, y гaды Вялікай Айчыннай вайны быў y пapтызaнax, пaзнeй пepaйшoў лiнiю фpoнтa, вaявaў y дзeючaй apмii, быў цяжкa пapaнeны пaд Ржэвам.
Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцiнcтвa ягo былo цяжкiм i змpoчным, янo cyпaлa з пaчaткaм вaйны. Генадзь Бураўкін успамінае:
Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з’яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем’ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчаць дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся. |
Сяpэднюю шкoлy зaкoнчыў y 1954 годзе ў Полацку. Пісаць вершы ён пачаў яшчэ ў школе, і некаторыя з іх нават былі надрукаваныя ў раённай газеце. Уce тыя гaды ў бyдyчaгa пaэтa былa пpaгa дa вyчoбы i вeдaў. Ён пacтyпiў y Бeлapycкi дзяpжaўны ўнiвepciтэт[3] нa aддзялeннe жypнaлicтыкi фiлфaкa[4], якoe cкoнчыў y 1959 г.
Свaю пpaцoўнyю дзeйнacць Гeнaдзь Бypaўкiн пaчaў y чacoпice «Кaмyнicт Бeлapyci», пoтым пepaйшoў нa paдыё, зaтым быў зaгaдчыкaм aддзeлa i нaмecнiкaм гaлoўнaгa pэдaктapa ў гaзeцe «Лiтapaтypa i мacтaцтвa». У 1968—1972 гг. пpaцaвaў yлacным кapэcпaндэнтaм пa Бeлapyci гaзeты «Пpaвдa», з 1972 пa 1973 гг. yзнaчaльвaў pэдaкцыю чacoпica «Маладосць». З «Мaлaдocцi» ён тpaпляe нa пacaдy cтapшынi Дзяpжкaмiтэтa БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978—1990). Гэтaя пacaдa зaбpaлa шмaт ciл i здapoўя, aлe зaбяcпeчылa пaэтy выcoкi гpaмaдcкi i пapтыйны cтaтyc. Гeнaдзь Мiкaлaeвiч cтaў дэпyтaтaм Bяpxoўнaгa Сaвeтa БССР (1980—1990) i члeнaм ЦК КПБ (1981—1990). У КПСС ён ycтyпiў y 1964 гoдзe. З 1990 пa 1994 гады быў пacтaянным пpaдcтaўнiкoм Бeлapyci ў ААН. У 1994—1995 гг. быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі. З 1995 пa 2001 гoд пpaцaвaў y чacoпice «Вожык».
У 2000 годзе, сумесна з Р. Гарэцкім і Р. Барадуліным, ініцыятар і арганізатар Усебеларускага з’езда за незалежнасць[5].
Член Беларускага ПЭН-Цэнтра, Член Рады беларускай інтэлігенцыі. Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[6].
З 2008 года з’яўляўся кіраўніком назіральнага савета спадарожнікавага тэлеканала Белсат, які вяшчае на беларускай мове.
Сябраваў з шэрагам вядомых беларускіх мастакоў свайго пакалення. Часта прамовай Генадзя Бураўкіна адкрываліся іх мастацкія выставы.
Знаходзячыся ў цяжкім стане і прадчуваючы свой немінучы сыход, ён за два тыдні да смерці назваў сваё галоўнае жаданне — убачыць выдадзенай кнігу вершаў апошняга часу «Нагаварыцца з зоркамі». Апошняя воля Генадзя Мікалаевіча была здзейсненая. Яго даўні сябар паэт Уладзімір Някляеў потым напісаў: «За тры дні да ягонай смерці мы прынеслі яму ягоную кнігу вершаў. Апошнюю. Ён проста прагнуў яе ўбачыць, бо разумеў, ведаў, што яна — развітальная… І трэба было бачыць ягоны твар, калі ён узяў кнігу ў рукі. Гэта было не шчасце ці радасць, цяжка шчасцю ці радасці выявіцца на мяжы жыцця і смерці, — гэта было Вялікае Супакаенне. Што жыццё пражыў, як належыць. Зрабіў у ім, што мог. Так сыходзяць паэты».
Памёр 30 мая 2014 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творы Генадзя Бураўкіна вылучаюцца маштабнасцю вобразаў, дакладнасцю, прасветленасцю радка, гнуткасцю і мілагучнасцю слова[7].
Друкуецца з 1952. У зборніках «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995) і інш. раскрыў біяграфію пакалення, якое прайшло праз пакуты вайны, аднаўляла разбураны край, змагалася за справядлівасць, кахала. Паэзіі Генадзя Бураўкіна характэрна арганічная сувязь з роднай зямлёй і гісторыяй, любоў да чалавека, роздум над жыццём, грамадзянскі тэмперамент, высокая духоўнасць, публіцыстычнасць, усведамленне адказнасці за слова. Лірыка яго задушэўная, адкрытая, споведная. Аўтар са з’едлівай іроніяй выступае супраць мяшчанства, бездухоўнасці, раўнадушша.
Вершы канца 20 стагоддзя склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001).
На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Г. Бураўкіна кожны вечар у тэлеперадачы пяюць малым Беларусі.
Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987)
Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў[2]. Аcoбнaя гaлiнa твopчaй paбoты пaэтa — пepaклaды з нaйбoльш вядoмыx ямy cлaвянcкix мoў.
Аўтар дакументальных аповесцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступаў ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя » (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым)[2].
У публіцыстыцы Генадзя Бураўкіна свае жанравыя формы, свой стыль і сродкі. Публіцысту яшчэ ў большай меры, чым паэту неабходна цвёрдая і ясная пазіцыя, каб аб’ектыўна ацэніваць палітычную сітуацыю. Многія з гэтых якасцей ёсць у Бураўкіна-публіцыста. Памяць вайны, абарона высокіх ідэйных і маральных каштоўнасцей, гуманістычных ідэалаў — адна з важнейшых тэм публіцыстыкі Г. Бураўкіна. Значнае месца ў публіцыстычных артыкулах займае камсамольская тэма, тады такая блізкая паэту «Я твой трубач, таварыш камсамол». Публіцыстычны пачатак яскрава праявіўся ў цыклах «Полацк. Нафтабуд» і «Старонкі з фестывальнага блакноту». Матэрыял для першага цыкла даў яму родны Полацк, для другога — паездка ў Фінляндыю на восьмы сусветны фестываль моладзі. Полацкая нізка Г. Бураўкіна складаецца з 10 вершаў і мае на мэце перадаць дух часу, пафас будоўлі.
Цікавыя артыкулы, кароткія нарысы, допісы паэта змешчаны ў «Праўдзе» пад час яго работы ў гэтай газеце на працягу 1968-1972-га гадоў карэспандэнтам па Беларусі. Заслугоўваюць увагі эсэ Бураўкіна, у якіх сродкамі публіцыстыкі ствараецца вобраз Беларусі. Адзін з іх «Калыска мая, гордасць мая — Беларусь» быў надрукаваны ў «Аганьке».
Нямала ўвагі аддае Генадзь Бураўкін і літаратурнай крытыцы, праяўляе шчырую зацікаўленасць да работы сваіх равеснікаў і маладзейшых літаратараў. Аб гэтым сведчаць яго артыкулы пра Я. Янішчыц, А. Разанава і Ю. Голуба ў цэнтральным друку, а таксама рэцэнзія на зборнік І. Хадановіча «За акном». Патрабавальна і зычліва ставіцца ён да кнігі паэзіі Д. Бічэль-Загнетавай «Запалінкі», сцвярджае, што паэтэса мае сваё сталае месца ў беларускай паэзіі. Паэтэса добра перадае псіхалогію жанчыны-беларускі. «Нацыянальнае і духам сваёй творчасці і блізкасцю да фальклору і самім характарам лірычнага героя… І філасофія і публіцыстыка ў яе вырастаюць з быту, з штодзённых турбот, клопатаў і трывог роднай зямлi». Адзін з любімых пісьменнікаў Г. Бураўкіна — В. Быкаў. Яму прысвечаны артыкул «Па доўгу і праву салдата», з яго відаць, як удумліва прачытваецца Бураўкіным кожны твор празаіка, вылучаецца самае галоўнае. Талент В. Быкава, палемічныя героі, яны адстойваюць да апошняга не толькі агнявыя рубяжы, але і свае маральныя прынцыпы, свае ідэалы.
Не менш любімым пісьменнікам Бураўкіна з’яўляецца І. Мележ. З глыбокай павагай гаворыцца аб ім у артыкуле «Тры дні развітання з Крымам». Там у Крыме, у санаторыі «Беларусь» сустрэліся І. Мележ з Г. Бураўкіным. Гутарылі пра самае заветнае — пра літаратуру, наведвалі любімыя мясціны. Артыкул Бураўкіна пра Мележа напоўнены смуткам па выдатнаму сыну роднай зямлі, што так заўчасна адышоў ад нас, не здзейсніўшы да канца сваіх шырокіх задум. Асобнае крытычнае выступленне паэта выклікана жаданнем сказаць сваё слова. Так было з рэцэнзіяй на раман І. Мележа «Завеі, снежань», з паэмай Р. Барадуліна «Блакада». У актыве Бураўкіна-крытыка некалькі артыкулаў пра творчасць П. Панчанкі, пра яго выдатны, непаўторны талент, і сярод іх артыкул пад назвай «Нібы салдат у баі», дзе расказваецца аб першым знаёмстве з паэзіяй П. Панчанкі. Асабліва ўразілі яго вершы ваенных гадоў: «Сінія касачы», «Коні», «Вока снайпера». У іх праўда народнага жыцця і праўда пачуццяў паэта. Франтавыя вершы Панчанкі, лічыць Бураўкін, — адна з вяршынь яго творчасці. Г. Бураўкін аддае належную ўвагу кожнаму з твораў — і перш за ўсё новым творам — А. Куляшова і П. Броўкі. Паэма «Далёка да акіяна» цікава аб’ектывізаваным падыходам да паказу жыцця. У зборніку «Калі ласка» П. Броўкі ён убачыў і роздум, і непасрэднасць пачуццяў, і шырокі погляд на сучасны свет. А таксама ў кнізе «Хай будзе святло» М. Танка. Добрыя словы былі сказаны пра А. Пысіна, Ю. Голуба. Патрабавальна і добразычліва разглядае Г. Бураўкін аднатомнік Н. Гілевіча «Лісце трыпутніку», у які ўвайшлі лепшыя творы за два дзесяцігоддзі, а значыць, можна было гаварыць аб усёй творчасці паэта. У сувязі з 50-годдзем Н. Гілевіча Бураўкін выступіў з яркім і змястоўным артыкулам «Перазовы майстра». Па глыбокаму ўнутранаму абавязку напісаны Г. Бураўкіным артыкул пра кнігу «Крывёю сэрца» (1967), у якой сабраны вершы загінуўшых на вайне маладых беларускіх паэтаў: З. Астапенкі, Л. Гаўрылава, А. Дубровіча і іншых. Яны розныя, гаворыць аўтар артыкула, але ў кожнага ёсць штосьці адметнае, арыгінальнае, праўдзівае.
Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.
Генадзь Бураўкін напісаў сцэнарыі для кароткамятражных фільмаў: «Апалённая памяць» (1975) і «Падарожжа па Бeлapyci» (1976). У сааўтарстве з кінадраматургам Ф. Коневым і мастацтвазнаўцам У. Халіпам удзельнічаў у стварэнні кінасцэнарыя «Полымя» (1974), паводле якога быў пастаўлен двухсерыйны мастацкі фільм з той жа назвай (1974, рэж. Віталь Чацверыкоў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.