From Wikipedia, the free encyclopedia
Гельмінтоз (грэч. ἕλμινθος — гліст) — заражэнне чалавека, жывёл і раслін глістамі (манагінеі, нематоды, скрэбні, трэматоды і цэстоды), якія пашкоджваюць галаўны мозг, лёгкія, косці, кроў, ныркі, печань, скуру, страўнікава-кішачны тракт і мышцы праз вылучэнне атрутных рэчываў і паглынанне вітамінаў, мікраэлементаў і харчовых рэчываў. Уяўляе смяротную пагрозу пры траплянні глістоў у вочы і мозг (пячоначны смактун).
Прадухіленню заражэння спрыяюць стараннае мыццё гародніны і садавіны, варэнне і смажанне мяса без пакідання крыві, варэнне і саленне рыбы, кіпячэнне вады. Перад ежай, пасля працы з зямлёй, наведвання прыбіральні і дотыку да сабакаў і катоў варта мыць рукі цёплай вадой з мылам. У салаты, супы і мясныя стравы карысна дадаваць свежы часнок і цыбулю. Глістагоннымі ўласцівасцямі валодаюць таксама гранат (сок), грэчаскія арэхі, морква і морквавы сок, лясныя суніцы.
Заражэнне суправаджаецца павышэннем тэмпературы, гіпатаніяй, зніжэннем жвавасці і працаздольнасці, агульная слабасцю і раздражняльнасцю, болем у суставах і мышцах, свербам скуры і сыпам, ацёчнасцю тканак[3]. Агульнымі прыкметамі хваробы з'яўляецца затрымка росту і развіцця. У чалавека адзначаецца схудненне і зніжэнне інтэлекту. У жывёл — зніжэнне прадукцыйнасці, дрэнны апетыт і парушэнне каардынацыі рухаў.
У чалавека вядома звыш 300 відаў глісных укараненняў трох груп:
У Беларусі ў чалавека найбольшае пашырэнне маюць наступныя віды хваробы: анкіламстамітоз, апістархоз, аскарыдоз, дыфелабатрыёз, трыхацэфалёз, трыхінелёз, фасцыялёз і энтэрабіёз. У раслін — бульбяная нематода. У жывёл — аскарыдоз, гіменлепідыдоз, дыкрацэліёз, дыктыякаўлёз, макракантарынхоз, маніезіёз, парамфістаматыдоз, странгілідоз, трыхацэфалёз і фасцыялёз. Сажалкавай рыбагадоўлі шкодзяць батрыяцэфалёз, гіралактылёз, дактылагіроз, дыпластаматоз, лігулёз і філаметроз[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.