From Wikipedia, the free encyclopedia
Нырка (лац.: ren) — парны орган мочавыдзяляльнай сістэмы ў пазваночных жывёл, у тым ліку чалавека. Удзельнічаюць у гамеастазе, абмене бялкоў і вугляводаў, утварэнні біялагічна актыўных рэчываў, якія рэгулююць узровень крывянога ціску, хуткасць утварэння эрытрацытаў, сакрэцыю альдастэрону наднырачнікамі, склад крыві і выводзяць з арганізму канчатковыя прадукты азоцістага абмену рэчываў.
Нырка | |
---|---|
Нырка чалавека | |
Лацінская назва | ren |
Сістэма | Мочавыдзяляльная сістэма і эндакрынная сістэма |
Кровазабеспячэнне | нырачная артэрыя |
Вянозны адток | нырачная вена |
Інервацыя | нырачнае спляценне |
Каталогі | Dorlands |
У чалавека ныркі размешчаны ў забрушыннай прасторы па абодвух баках ад хрыбетніка на ўзроўні паясніцы ў праекцыі Th12 — L3 (12-га груднога — 3-га паяснічнага пазванкоў), прычым правая нырка ў норме размешчана крыху ніжэй, бо зверху яна мяжуе з печанню (у дарослага верхні полюс правай ныркі звычайна дасягае ўзроўню 12-га межрэбер'я, верхні полюс левай — узровень 11-га рабра).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.