From Wikipedia, the free encyclopedia
Маршалак вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак земскі літоўскі) — адна з цэнтральных пасад у Вялікім Княстве Літоўскім. Кіраваў дваром вялікага князя, прымаў замежных паслоў, найвышэйшых урадоўцаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнай стражай і каралеўскай гвардыяй, сачыў за бяспекай манарха, прызначаў дваранаў. Фактычна выконваў функцыі сучаснага міністра ўнутраных спраў.
Пасада ўтварылася ў час праўлення вялікага князя Ягайлы, відаць, у 1398.
У Рэчы Паспалітай фармальна лічыўся роўны маршалку вялікаму кароннаму і выконваў такія самыя абавязкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак у іерархіі саступаў кароннаму маршалку. Мог выконваць абавязкі кароннага маршалка ў яго адсутнасць. Пасля Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сенаце.
Год прыняцця пасады |
Год складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Земскія маршалкі літоўскія | ||||
1398 | 1411 | Станіслаў Чупурна (Stanisław Czupurna) | Памер | |
1411 | 1432 | Румбольд Валімонтавіч (Rumbold Wolimuntowicz) | Пакараны смерцю князем Жыгімонтам Кейстутавічам | |
1433 | 1434 | Радзівіл Осцікавіч (Radziwiłł Ościkowicz) | ||
1434 | 1459 | Петраш Мантыгірдавіч (Piotr Montygerdowicz) | Памер | |
1463 | 1475 | Радзівіл Осцікавіч (Radziwiłł Ościkowicz) | Другі раз. Адначасова троцкі ваявода. Паступіў на віленскага кашталяна | |
1475 | 1477 | Станька Судзівоевіч | Паступіў на троцкага ваяводу | |
1477 | 1480 | Марцін Гаштольд (Marcin Gasztołd) | Адначасова кіеўскі ваявода. Паступіў на троцкага ваяводу | |
1480 | 1490 | Багдан Саковіч (Bohdan Sakowicz) | Адначасова з 1484 троцкі ваявода. Памер | |
1491 | 1497 | Пётр Мантыгірдавіч Белы (Piotr Montygerdowicz Biały) | Адначасова троцкі ваявода. Памер | |
1498 | 1505 | Ян Юр’евіч Забярэзінскі (Jan Jurjewicz Zabrzeziński) | Адначасова троцкі ваявода. Пазбаўлены пасады | |
1505 | 1510 | Мікалай Радзівіл (Mikołaj Radziwiłł) | Адначасова троцкі ваявода. Паступіў на віленскага ваяводу і літоўскага канцлера | |
1510 | 1512 | Мікалай Кезгайла (Mikołaj Kieżgajło) | Памер | |
1512 | 1513 або 1514 | Станіслаў Кішка (Stanisław Kiszka) | Памер | |
1514 | 1522 | Ян Радзівіл Барадаты (Jan Radziwiłł) | Паступіў на троцкага кашталяна. Памер у тым жа годзе | |
1522 | 1538 | Ян Янавіч Забярэзінскі (Jan Janowicz Zabrzeziński) | Адначасова новагародскі, з 1530 троцкі ваявода. Памер | |
1544 | 1565 | Мікалай Радзівіл Чорны (Mikołaj Radziwiłł Czarny) | Адначасова з 1550 канцлер літоўскі і з 1551 віленскі ваявода. Памер. | |
Вялікія маршалкі літоўскія | ||||
1566 | 1579 | Ян Еранімавіч Хадкевіч (Jan Hieronimowicz Chodkiewicz) | Адначасова жамойцкі староста, з 1574 віленскі кашталян. Памер. | |
1579 | 1586 | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka) | Паступіў на троцкага кашталяна | |
1586 | 1592 | Альбрэхт Радзівіл (Albrecht Radziwiłł) | Брат папярэдняга. Памер | |
1592 | 1595 | Станіслаў Радзівіл (Stanisław Radziwiłł) | Брат папярэдняга. Паступіў на жамойцкага старосту | |
1597 | 1615 | Крыштаф Дарагастайскі (Krzysztof Dorohostajski) | Памер | |
1615 | 1621 | Пётр Весялоўскі (Piotr Wiesiołowski) | Памер | |
1621 | 1635 | Ян Станіслаў Сапега (Jan Stanisław Sapieha) | Памер | |
1635 | 1637 | Крыштаф Весялоўскі (Krzysztof Wiesiołowski) | Памер | |
1637 | 1654 | Аляксандр Людвік Радзівіл (Aleksander Ludwik Radziwiłł) | Паступіў на полацкага ваяводу. Памер у тым жа годзе | |
1654 | 1669 | Крыштаф Завіша (Krzysztof Zawisza) | Паступіў на віленскага кашталяна | |
1669 | 1679 | Аляксандр Гіларый Палубінскі (Aleksander Hilary Połubiński) | Памер | |
1679 | 1690 | Станіслаў Казімір Радзівіл (Stanisław Kazimierz Radziwiłł) | Памер | |
1691 | 1695 | Ян Кароль Дольскі (Jan Karol Dolski) | Памер | |
1699 | 1703 | Аляксандр Павел Сапега (Aleksander Paweł Sapieha) | У 1703 на Люблінскім сойме разам з іншымі Сапегамі пазбаўлены ўсіх пасад ў ВКЛ | |
1703 | 1712 | Марцыян Дамінік Валовіч (Marcjan Dominik Wołłowicz) | Памер | |
1705 | 1708 | Аляксандр Павел Сапега (Aleksander Paweł Sapieha) | Адноўлены на пасадзе Станіславам Ляшчынскім | |
1713 | 1734 | Аляксандр Павел Сапега (Aleksander Paweł Sapieha) | Пасля свайго зацвярджэння на троне Аўгуст Моцны абвясціў Сапегам амністыю і вярнуў пасады. Памер | |
1734 | 1750 | Павел Кароль Сангушка (Paweł Karol Sanguszko) | Памер | |
1750 | 1768 | Ігнацы Агінскі (Ignacy Ogiński) | Паступіў на віленскага кашталяна | |
1768 | 1781 | Юзаф Сангушка (Józef Sanguszko) | Памер | |
1781 | 1790 | Уладзіслаў Гуроўскі (Władysław Gurowski) | Памер | |
1791 | 1793 | Ігнацы Патоцкі (Ignacy Potocki) | Адмовіўся ад пасады | |
1793 | 1795 | Людвік Скумін-Тышкевіч (Ludwik Tyszkiewicz) | Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.