Станіслаў Радзівіл (12 мая 1559, Лукішкі каля Вільні — 19 сакавіка 1599, Пасау) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак вялікі літоўскі (1592—1595), староста жамойцкі (з 1595).
Станіслаў Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Radziwiłł | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Дарагастайскі | ||||||
Нараджэнне |
12 мая 1559 Лукішкі каля Вільні |
||||||
Смерць |
19 сакавіка 1599 (39 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл Чорны | ||||||
Маці | Альжбета з Шыдлавецкіх | ||||||
Жонка | Марына з Мышкаў | ||||||
Дзеці | Станіслаў, Юрый, Мікалай Крыштаф, Альбрэхт Станіслаў | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апрача вялізных абшараў на Валыні (цэнтр — Алыка), валодаў Нягневічамі ў Новагародскім павеце, Налібакамі ў Менскім павеце і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце. У 1586 ўдзельнічаў у заснаванні 3 радзівілаўскіх ардынацыяў, I ардынат на Алыцы.
Біяграфія
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа і Юрыя, а таксама сясцёр Ганну Магдалену, Крысціну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
Навучаўся ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам кальвінісцкіх педагогаў, Лейпцыгу, падарожнічаў у Італію, Іспанію, Партугалію, Францыю. Ведаў 12 моў. У 1574 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
У 1580—1581 на чале ўласнага аддзелу ўдзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Аўтар рэлігійных твораў, перакладаў. Фундаваў касцёлы ў Налібаках, Дунілавічах.
У шлюбе з Марынай з Мышкаў меў дачок Альжбету і Крысціну, а таксама сыноў Станіслава, Юрыя, Мікалая Крыштафа і Альбрэхта Станіслава[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.