Ян Радзівіл (1474—1522)

(1474—1522) маршалак земскі літоўскі, кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Радзівіл (1474—1522)

Ян Мікалай Мікалаевіч Радзівіл «Барадаты» (каля 1474—1522) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік вількійскі (1495—1501), намеснік слонімскі (з 1505), маршалак гаспадарскі (1499—1514), маршалак земскі (1514—1522), кашталян троцкі (1522).

Хуткія факты Ян Радзівіл, маршалак вялікі літоўскі ...
Закрыць

Сын Мікалая Радзівіла Старога.

Набліжаны вялікага князя Аляксандра, садзейнічаў яго абранню ў 1501 годзе каралём польскім. Падпісаў Мельніцкі акт у 1501 годзе, але пазней падтрымліваў палітыку вялікага князя Аляксандра, скіраваную на адмену мельніцкіх дамоўленасцяў. Пасол у Маскву ў 1507 і 1508 гадах.

Валодаў маёнткамі ў Літве: Нягневічамі ў Новагародскім ваяводстве, Здзітавам і Лахвай у Берасцейскім, Уздой у Менскім, Алыкай на Валыні і інш.

У шлюбе з Альжбэтай Гаштольд меў 2 дачок і 3 сыноў, якія ўсе памерлі ў дзяцінстве; у шлюбе з Багданай Лукомскай — 2 дачок; у шлюбе з Ганнай Кішкай — сыноў Мікалая (Чорнага) і Яна.

Першая жонка Альжбэта тастаментам запісала мужу свае пасажныя маёнткі, але ў 1503 годзе яе брат Альбрэхт Гаштольд пачаў справу за вяртанне маёнткаў сабе як «блізкіх», бо паводле звычаяў перажыўшы сваіх дзяцей Альжбэта не магла запісаць іх мужу. Радзівіл звяртаўся нават да Папы Рымскага, што было аспрэчана вялікім князем як неадпаведнае традыцыі, але ўрэшце вымушаны перадаць жончыны маёнткі Гаштольду[5].

Зноскі

1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 213.

3. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. RachubaWarszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4

4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 412.

5. Груша А. Улада непарушнасці і памяці: «старина» і яе трансфармацыя ў XV — першай трэці XVI ст. // Соціум. Альманах соціальної історії. — К., 2013. Вип. 10. С. 216—245. — С. 227—228.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.