Remove ads
(пам. 1509) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай «Стары», Мікалай Радзівілавіч (? — 16 ліпеня 1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Казімір IV Ягелончык Аляксандр Ягелончык |
||||||
Папярэднік | Радзівіл Осцікавіч | ||||||
|
|||||||
Манарх | Казімір IV Ягелончык | ||||||
Пераемнік | Івашка Ільініч | ||||||
|
|||||||
Манарх | Казімір IV Ягелончык | ||||||
Нараджэнне | 1450 | ||||||
Смерць | 16 ліпеня 1509[1][2] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Радзівіл Осцікавіч | ||||||
Жонка | Соф’я з Манівідаў[d][3], Соф’я з Заслаўскіх[d][3] і Фядора Іванаўна Рагацінская[d][3][4][…] | ||||||
Дзеці | Юрый Радзівіл Геркулес[3], Ганна з Радзівілаў[3], Войцех Радзівіл[3], Ян Радзівіл[3] і Мікалай Радзівіл[3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1491[5] заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вялікага князя Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да Аляксандра Ягелончыка. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 вялікалітоўскага стальца Жыгімонту I. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф’яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф’яй, дачкой князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, і з Соф’яй (Фядорай), дачкой князя Івана Рагацінскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.