Васіль Данілавіч Дружчыц

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Данілавіч Дружчыц

Васіль Данілавіч Дружчыц (Друшчыц) (27 студзеня (8 лютага) 1886, в. Блудзень, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер в. Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 20 снежня 1937, Менск, НКУС) — беларускі гісторык.

Хуткія факты Васіль Данілавіч Дружчыц, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

У 1901 скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 — Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 — Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску.

Thumb
Прэзідыум Гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта. 1926. Злева направа: Ісаакій Сербаў, Міхаіл Мароз, Васіль Дружчыц, Дзмітрый Даўгяла.

З 1922 выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Інбелкульта; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Іосіфам Валадзько, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.

Творы

  • Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі // Працы БДУ. 1925, № 6-7;
  • Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ. 1926, № 12;
  • Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.