часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бярозка» — беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Рэкамендаваны да чытання з 12 гадоў. У шэрагу часопісаў, выдаваных у Беларусі для ўзроставых груп дзяцей і моладзі, паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі). Заснаваны ў 1924 годзе[1].
«Бярозка» | |
---|---|
| |
Тып | часопіс |
Выдавец | РУП «Дом прэсы» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Яніна Каралева[d] |
Заснавана | снежань 1924 |
Спыненне публікацый | 32 старонкі (2020) |
Тэматыка | грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 1/месяц |
Галоўны офіс | вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Мінск, 220013 |
Тыраж | 552 (студзень, 2020) |
ISSN | 0320-7579 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | сайт час. «Бярозка» |
Выдаецца са снежня 1924 года. Ад пачатку выходзіў як «Беларускі піянер» (да верасня 1929), у 1927-1929 гадах два разы на месяц. Затым рэдакцыйная калегія падзялілася, пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 да красавік 1941 года. З лета 1941 года, падчас 2-й сусветнай вайны, не выдаваўся.
З чэрвеня 1945 года выдаецца пад назвай «Бярозка»[2], у рэдакцыі гісторыю вядуць ад «Беларускага піянера»[3].
У канцы 1980-х — пачатку 1990-х часопіс быў надзвычай папулярным, тады у ім друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклады, рэгулярныя агляды беларускага року і постары выканаўцаў[1].
Часопіс уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года быў дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года адноўлена самастойнае выданне часопіса «Бярозка»[1].
У ліпені 2019 года часопіс перайшоў у склад ВВРУП «Дом прэсы».
Публікуе творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характару, матэрыялы пра дзейнасць падлеткавых арганізацый і рухаў, мастацкія і журналісцкія творы падлеткаў.
Вядуцца сталыя рубрыкі[4] -- Бел. літ. (літаратурная крытыка), Праектар (кінааналітыка), Level 80 (гульнявая крытыка), Практыкум (літаратурныя майстар-класы), Праект (сацыяльныя майстар-класы), Ініцыятыва (сацыяльныя праекты), Гісторыя поспеху (інтэрв'ю), Школа журналістыкі (журналісцкія матэрыялы падлеткаў), Верасок (празаічныя і паэтычныя творы падлеткаў), Літаратурныя старонкі (творы сучасных беларускіх пісьменнікаў) і інш.
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, льготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879, індывідуальны льготны для членаў БРПА — 74888.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.