Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасцейскі замак — абарончае збудаванне ля сутокаў Буга і Мухаўца. Першапачаткова быў збудаваны ў Х ст., верагодна, з мэтай каланізацыі мясцовых балтыйскіх плямёнаў яцвягаў. У далейшым за абарончым ровам таксама ў міжрэччы Буга і Мухаўца вырас горад Брэст.
Берасцейскі замак заставаўся драўляным ажно да канца XVI ст., пакуль не быў заменены бастыённымі ўмацаваннямі. Займаў плошчу больш за 2 га, меў пяць вежаў, з якіх адна была праязной і вяла ў горад. У сярэдзіне ХIIІ ст. галіцка-валынскія князі з мэтай узмацнення абароны збудавалі на адным з кутоў замка мураваную вежу-стоўп. На сучасны момант ад яе нічога не захавалася, але летапісец згадвае, што яна была падобна на Камянецкую. У XIV ст. быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна, палякамі, у 1500 г. вытрымаў аблогу крымскіх татараў. У XVI ст. драўляныя вежы і сцены замка мелі бланкаванне з г.зв. падсябіццямі. У 1525 г. Берасцейскі замак згарэў.
У канцы XVI ст. замак умацаваны землянымі бастыёнамі і быў уключаны ў ланцуг агульнагарадскіх умацаванняў.
Нанова адбудаваны замак быў разбураны ў час антыфеадальнай вайны 1648–1651 гг. Адноўлены ва ўмовах вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1657 гг. У 1657 г. захоплены шведамі, у 1660 і 1661 гг. – рускімі, у 1705 г. падчас Паўночнай вайны – зноў шведамі.
У 1830-я гады замак, як і мураваная вежа, быў знесены расійскімі ўладамі падчас будаўніцтва пяці бастыёнаў Брэсцкай крэпасці.
Вобраз замку адзначылі на помніку будаўніцтва Брэсцкай дарогі ў Варшаве.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 113В000006 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.