рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мухаве́ц[1], Бе́лы Мухаве́ц — рака ў Брэсцкай вобласці, правы прыток Заходняга Буга. Даўжыня 112,6 км. Вадазбор 6600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Мухавец | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 112,6 км |
Басейн | 6 600 км² |
Расход вады | 33,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Пружаны |
• Каардынаты | 52°33′49,20″ пн. ш. 24°27′08,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Буг |
• Каардынаты | 52°04′52,70″ пн. ш. 23°39′08,20″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаецца ў сутоках рэк Муха і Вец у горадзе Пружаны, вусце ў межах горада Брэста. Цячэ па Прыбужскай раўніне (вярхоўе) і Брэсцкім Палессі. Уваходзіць у Дняпроўска-Бугскі водны шлях. Суднаходства ад горада Кобрын (за 64 км ад вусця) да Брэсцкага рачнога порта, ніжэй якога размешчана глухая грэбля, працягласць навігацыйнага перыяду 230—240 сутак.
Сярэднегадавы расход вады каля Брэста 34,9 м³/с, найбольшы 269 м³/с (1979), найменшы 3,4 м³/с (1971—1972). Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў сярэдзіне сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5—2,4 м, найбольшая 2—3,8 м (1951, 1958). Замярзае ў сярэдзіне снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, вышынёй 4—8 м (у ніжнім цячэнні 3—6 м), адкрытыя, месцамі разараныя або пад лесам. Пойма двухбаковая, нізкая, парэзаная старыцамі і меліярацыйнымі каналамі, месцамі забалочаная. Да вёскі Шэбрын Брэсцкага раёна шырыня яе 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км; у разводдзе і пры паводках затапляецца на глыбіню 0,2—0,8 м у вярхоўі і да 1—2 м у ніжнім цячэнні.
Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні рака называецца канал Мухавец. Ад Кобрына да Брэста рака зарэгуляваная; шырыня ў межань у верхнім цячэнні 4—8 м, ніжэй упадзення Дняпроўска-Бугскага канала 20—35 м, у вусці 60—70 м. Берагі вышынёй 0,5—2 м, абрывістыя, ніжэй упадзення Рыты разбураюцца, на суднаходным участку абвалаваныя.
У басейне ракі азёры Арэхава, Церабовічы (Валынская вобласць), Ажыннік (Брэсцкая вобласць) і інш.
Справа: Дахлоўка, Мінянка, Лепясоўка, Шэўня, Палахва, Жабінка.
Злева: Шопск, Студзянка (Пудрычыца), Дняпроўска-Бугскі канал, Кобрынка, Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта, Каменка.
Гарады: Брэст (порт), Пружаны, Жабінка, Кобрын.
Помнікі гісторыі: Брэсцкая крэпасць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.