Берасцейская вежа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Берасцейская вежа — сярэднявечнае фартыфікацыйнае збудаванне ў Брэсце.

Існавала ў ХІІІ — 1-й пал. ХІХ ст. ў Брэсце (Берасці). Пабудавана ў 1270—1280-я гады ўладзімір-валынскім князем Уладзімірам Васількавічам, які ў той часам сярод іншага валодаў і Берасцем. Уладзімір абнавіў драўляную фартыфікацыю Берасцейскага дзяцінца і дадаткова ўмацаваў яго каменнай вежай-«стаўпом», верагодна, прамавугольнага плану, памерамі 5,9х6,3 метры і вышынёй, паводле летапісу, роўнай Камянецкай вежы, пабудаванай ім жа раней. Згадваецца Іпацьеўскім летапісам як «столп высотою яко Каменецкнй». Адносілася да тыпу манументальных абарончых вежаў, прызначаных для адбіцця атак з выкарыстаннем камнямётных машын. Пазней уваходзіла ў абарончую сістэму Берасцейскага замка. Паводле даследаванняў архітэктара І. Лаўроўскай, берасцейская вежа-данжон месцілася асобна па-за межамі замка (верагодна, побач з бернардзінскім касцёлам)[1]. Была складзена з брусковай цэглы на вапнавай рошчыне. Верагодна, выява Берасцейскай вежы змешчана на гарадскім гербе 1554 года. Разам з вежай Уладзімір заклаў і першую мураваную царкву Берасця. Вежа прастаяла да 1831 года, калі яе разабралі пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці.

Аналагічныя вежы, гэтак званага «валынскага тыпу», існавалі таксама ў Гродне, Тураве, Наваградку, Чартарыйску і інш.

Зноскі

  1. Брэст // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006.  528 с.: іл. 4 000 экз. ISBN 985-11-0373-X.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.