Баўтцэн
горад у Германіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Германіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́ўтцэн (ням.: Bautzen), Бу́дышын (в.-луж.: ⓘ; ['budɨʃin]?; захоўвалася да афіцыйнага перайменавання ў 1868) — горад у Германіі, у Саксоніі, адміністрацыйны цэнтр акругі Оберлаўзіц (Верхняя Лужыца). Баўтцэн лічыцца «сталіцай» лужыцкіх сербаў. Уваходзіць у склад культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць», на тэрыторыі якой дзейнічаюць заканадаўчыя акты зямель Саксоніі і Брандэнбурга, якія садзейнічаюць захаванню лужыцкіх моў і культуры лужычан. Насельніцтва складае 41,6 тыс. чал. (2005)[2].
Баўтцэн
Bautzen Budyšin
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
З пачатку VII стагоддзя Будышын — галоўны цэнтр мільчан, аднаго з плямёнаў лужыцкіх сербаў, якія да сярэдзіны 10 ст. былі заваяваныя германскімі князямі. Меркавана ў 958 у Будышыне маркграф Майсена заклаў памежную крэпасць Ортэнбург (перабудоўвалася ў 1483—1486, 1645—1648), вакол якой у далейшым сфарміраваўся горад са змяшаным сорбска-нямецкім насельніцтвам (упершыню згадваецца ў 1002). У 1018 годзе ў Будышыне заключаны мір паміж Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Польшчай, паводле якога горад перайшоў ва ўладанні польскага караля[2].
З 1031—1033 гг. Будышын ізноў пад уладай імперыі, спачатку ў складзе маркграфства Майсен, затым герцагства Багемія. Каля 1213 (паводле іншых звестак, у 1240) атрымаў гарадскія правы. У 1253 адышоў да маркграфства Брандэнбург. У 1319 уключаны ў склад каралеўства Багемія, разам з якім у 1526 увайшоў ва ўладанні Габсбургскай манархіі. З 1346 адыгрываў вядучую ролю ў лужыцкім саюзе шасці гарадоў. Цяжка пацярпеў у перыяд Гусіцкіх войнаў 1419—1437 гадоў і Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. У 1523—1524 гадах у Будышыне была праведзена Рэфармацыя. У 1635 годзе увайшоў у склад курфюрства Саксонія (у 1806—1918 каралеўства)[2].
У час вайны 6-й антыфранцузскай кааліцыі супраць Францыі армія Напалеона I ў 1813 годзе нанесла пры Баўтцэне паражэнне расійска-прускім войскам. У 1815 годзе скасаваны Саюз шасці гарадоў. З 1871 разам з Саксоніяй увайшоў у склад Германскай імперыі.
Моцна разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. З 1945 у савецкай зоне акупацыі Германіі. Да пачатку 1950-х гадоў у Баўтцэне знаходзіўся лагер для інтэрнаваных № 4 НКУС (з 1946 МУС) СССР. У 1949—1990 у складзе ГДР; з 1956 месцазнаходжанне галоўнай палітычнай турмы МДБ ГДР («Баўтцэн-2», народная назва «Жоўтая бяда»), у якой у 1993 створаны мемарыяльны музей[2].
Архітэктурнае аблічча цэнтральнай часткі горада вызначаюць крэпасць Ортэнбург, вежы былой гарадской сцяны — Лаўэнтурм (1403), Райхентурм (1490—1492) і інш., сабор Св. Пятра (1293—1303; перабудаваны ў другой палове XV стагоддзя), царква Міхаіла (XV стагоддзе), а таксама якая з’яўляецца сімвалам горада былы воданапорная вежа Альтэ-Васеркунст (1558, аўтар праекта В. Роршайт; цяпер Музей тэхнікі). Барочная архітэктура прадстаўлена ратушай (1729—1732) і шэрагам жылых дамоў. З пазнейшых будоў вылучаюцца царква Марыі і Марты (1888—1891) і Мост міру цераз раку Шпрэе (1908—1909)[2].
Баўтцэн — культурны цэнтр лужычан, сядзіба цэнтральнага кіраўніцтва іх нацыянальнай арганізацыі «Домавіна» («Радзіма»), аднайменнага сербалужыцкага выдавецтва, Сербалужыцкага інстытута, Музея лужыцкіх сербаў. Дзейнічае гарадскі музей . У Баўтцэне дзейнічаюць Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр і Сербалужыцкі нацыянальны ансамбль[2].
У горадзе развіты вагонабудаванне, вытворчасць тэле- і радыёапаратуры; народныя промыслы[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.