Домавіна (в.-луж.: Domowina; Zwjazk Łužiskich Serbow, н.-луж.: Domowina; Zwězk Łužyskich Serbow; літ. — «радзіма»; «саюз/ліга лужыцкіх сербаў») — нацыянальная арганізацыя лужычанаў.

Хуткія факты Домавіна, Дата заснавання ...
Домавіна
Thumb
Thumb
Дата заснавання 13 кастрычніка 1912
Тып сацыяльны інстытут і арганізацыя
Лідар Dawid Statnik[d]
Цэнтр
Сайт domowina.sorben.com/inde…
Закрыць
Thumb
«Сербскі дом» у Баўтцэне, ў якім размяшчаецца штаб-кватэра арганізацыі
Thumb
Будынак у Хойерсвердзе, у якім з 1912 года размяшчаецца прадстаўніцтва «Домавіны»

Створана ў 1912 годзе ў горадзе Хойерсверда (Германія), аб’яднаўшы больш за 30 лужыцкіх таварыстваў. У 1937 годзе была забаронена і зачынена. У 1945 годзе аднавіла сваю дзейнасць. Размяшчаецца ў горадзе Баўтцэн. Выдавецтва Домавіны выдае літаратуру на лужыцкіх мовах[1].

Гісторыя

Была заснавана 13 кастрычніка 1912 года ў горадзе Хойерсверда лужыцкімі грамадскімі і культурнымі дзеячамі Арнаштам Бартам, Юрыем Слодзенькам, Гандрыям Кронай, Богумілам Швелям, Янам Дворнікам, Юрыем Дзеленькам, Аўгустам Лапштіхам, Францам Кралем і Міхалам Наўкай[2].

Домавіна аб’яднала звыш за 30 лужыцкіх арганізацый. Асноўнымі мэтамі былі абарона нацыянальна-культурных, сацыяльных і эканамічных інтарэсаў лужычанаў розных саслоўяў. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў пачаўся ціск на арганізацыю. У пачатку 1937 года нацыстскія ўлады паставілі ультыматум кіраўнікам Дамовіны з патрабаваннем прыняць новы статут з новай назвай арганізацыі: «Саюз немцаў, якія гавораць па-вендскі». У выпадку прыняцця новага статута, улады абяцалі захаваць арганізацыю і сербалужыцкую прэсу. Павол Неда адхіліў ультыматум, пасля чаго 18 сакавіка 1937 года Домавіна была фактычна ліквідавана.

10 мая 1945 года Домавіна аднавіла сваю дзейнасць у горадзе Кроствіц. У часы Усходняй Германіі ўваходзіла ў Нацыянальны фронт ГДР і кантралявалась Сацыялістычнай адзінай партыяй Германіі.

У наш час

У наш час штаб-кватэра размешчана ў г. Баўтцэн. уключае ў сябе 15 арганізацый, у тым ліку Саюз лужыцкіх мастакоў, Саюз сорбскіх студэнтаў, Сорбскі школьны саюз. Актыўна дзейнічае выдавецтва, якое выпускае кнігі на лужыцкіх мовах.

Уваходзіць у Федэралісцкі саюз еўрапейскіх нацыянальных меншасцей і народнасцяў, у Таварыства прыгнечаных народаў і Еўрапейскае бюро моўных меншасцей.

Старшыні

  • Арнашт Барт (1912—1927)
  • Якуб Шэўчык (1927—1930)
  • Ян Кшышан (1930—1933);
  • Павал Неда (1933—1950);
  • Курт Крэньц (1951—1973);
    • сакратар Юрый Грос (1973—1990). У 1973 годзе пасада сакратара была скасавана;
  • Бернат Цыж (1990—1991);
  • Ян Павол Нагель (1991—1992);
  • Якуб Бранкачк (1993—2000);
  • Ян Нук (2000—2011);
  • Давід Статнік (з 2011).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Домовина. // knowledge.su. Праверана 2016-5-16.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.