беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Ільіч Вярцінскі (18 лістапада 1931, в. Дзямешкава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 21 красавіка 2022) — беларускі паэт , драматург , публіцыст , літаратурны крытык, перакладчык[1], дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1991).
Анатоль Ільіч Вярцінскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 2022 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, палітык |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1956 годзе аддзяленне журналістыкі БДУ[1]. Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1964). У 1967—1982 — літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986—1990 — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»[1]. Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.
Памёр 21 красавіка 2022 года[2]. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска[3].
Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»).
Першая з напісаных ім паэм дала назву і першаму зборніку вершаў — «Песня пра хлеб» (1962). У ёй распавядаецца пра хлеб, пра тое, як ён выпякаўся маці ў вясковай печы ў часы маленства аўтара. Але ва ўсім гэтым такая паэтызацыя, узвышэнне праяў паўсядзённага жыцця, што чытач пранікаецца духам таго часу, адчуваючы водар хлеба, выпечка якога суправаджалася ўрачыстымі прыгатаваннямі і дзеяннямі. Пачынаецца твор з восеньскага пейзажу: паэт сузірае кружэнне кляновага лісця, што выклікае ў яго цёплыя ўспаміны аб мінулым, аб тым, як збіраліся лісты дзеля таго, каб на іх леглі боханы духмянага хлеба. Паэма — гімн хлебу, сялянскай печы, маці, чалавечай працы. Паэт у сваіх узвышаных роздумах сягае думкай у прасторы сусвету, аднак пры гэтым не адрываецца ад зямлі, ад жыццёвай асновы.
Аўтар кніг вершаў і паэм «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З’яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). У аснове кніг — тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных вымярэннях. Найбольш значныя творы — ліра-эпічныя паэмы «Заазер’е» і «Дажынкі» (1968) — прысвечаны жыццю пасляваеннай беларускай вёскі, маці — вясковай працаўніцы — лірычная паэма «Начны бераг» (1972), у якой сцвярджаецца неабходнасць захавання гармоніі ва ўзаемаадносінах чалавека з прыродай, і лірыка-філасофская паэма «Колькі лет, колькі зім!» (1979)[1].
Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць. Паэт асэнсоўвае «вечныя» праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць.
Анатоль Вярцінскі адметны сваёй творчай манерай, спосабам паэтычнага выказвання думак і адчуванняў. Гэта паэт яскрава выражанай думкі, выразна сфармуляваных разваг, высноў, пытанняў. Для яго паэзіі ў значнай ступені характэрна выяўленне інтэлектуальнага пачатку. У той жа час у творах Вярцінскага рацыянальны бок паэзіі ўраўнаважваецца, гарманічна паядноўваецца з пачуццёвасцю, лірычнай шчырасцю і пранікнёнасцю.
Мы дастаткова мелі іх, |
— так паэт выказвае заклапочанасць агульным станам сучаснай яму паэзіі, безаблічнасцю і аморфнасцю многіх твораў, адсутнасцю ў іх выразнай ідэі, асэнсаваных адносін да з’яў рэчаіснасці.
Паэт разважае пра, здавалася б, простыя і будзённыя рэчы і з’явы, яго верш звычайна пазбаўлены яскравых метафар, параўнанняў. Аднак чытача захапляе характар разважанняў, даверлівасць і непасрэднасць размовы. Зварот паэта да побытавых рэчаў — падстава для таго, каб паразважаць над законамі і асаблівасцямі чалавечага жыцця.
Для кампазіцыйнай будовы вершаў А. Вярцінскага характэрна чаргаванне, супастаўленне розных пластоў рэальнасці, розных сфер жыцця. Часта і актыўна выкарыстоўвае паэт паўторы, сінтаксічны паралелізм, як сродкі для ўзмацнення мастацкай выразнасці.
Анатоль Вярцінскі робіць прадметам паэтычнага асэнсавання абстрактныя, агульныя паняцці. Выкарыстоўваюцца ім у якасці паэтычных вобразаў нават навуковыя тэрміны, як напр., у вершы «Дзве паралельныя прамыя». Але свет людзей, іх узаемадачыненні, лёсы — вось што ў першую чаргу хвалюе і захапляе паэта. Выяўляючы пэўную рэч матэрыяльнага свету, аўтар за ёй бачыць перш за ўсё чалавека. У вершы «Дынамік» створаны вобраз старой жанчыны, сыны якой загінулі на вайне і якая дажывае свой век у адзіноце. Гісторыя пра тое, як у старой жанчыны сапсаваўся радыёпрыёмнік і яна пайшла да майстра прасіць аб дапамозе, расказана аўтарам з прачуласцю, абвостраным спачуваннем, і чытач таксама пранікаецца гэтым пачуццём.
Рыфма ў вершах А. Вярцінскага вызначаецца багаццем сугуччаў, яркасцю, кантрастнасцю. На яе звычайна падае лагічны націск у вершаваным радку, звяртаецца найбольшая ўвага:
Нярэдка яшчэ, ілюзіям верачы, |
Перагукванне слоў, падабенства іх гукавой абалонкі як бы наглядна паказвае небяспеку памыліцца, прыняць адну з’яву за іншую.
Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).
Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).
А. Вярцінскі напісаў п’есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест — друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п’ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».
Пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка », В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.