From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Аляксандравіч (Аляксеевіч)[удакладніць] Беразоўскі (нар. 25 ліпеня 1937, с. Студзёнае, Капаткевіцкі раён — 25 мая 1994) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1990).
Скончыў у 1964 годзе БПІ. У 1957—1959 гадах у інстытуце «Мінгарпраект», з 1959 у інстытуце «Мінскпраект» (з 1966 галоўны архітэктар праектаў, з 1976 кіраўнік майстэрні), з 1980 галоўны архітэктар інстытута «Белжылпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску.
Асноўныя работы (усе ў Мінску ў складзе аўтарскіх калетываў): комплекс будынкаў вылічальнага цэнтра Дзяржплана БССР і НДІ водных праблем па вул. Славінскага (1967), лабараторна-вытворчы корпус НДІ тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі па вул. Высокай (1967), інтэрнаты Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай (1967), Інстытут электронікі (1968) АН БССР, інтэрнат МРТІ на скрыжаванні вуліц Я. Коласа і Б. Хмяльніцкага (1970), навучальны корпус Белсаўпрафа (1978), комплекс інстытута культуры і інстытута ўдасканалення кіруючых работнікаў у раёне вул. Маскоўскай (1980), навукова-медыцынская бібліятэка па вул. Фабрыцыуса (1976), лабараторны корпус НДІ глебазнаўства і аграхіміі Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1980), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), навучальны комплекс Белсаўпрофа (1981), праекты комплекснай рэканструкцыі кварталаў гістарычнай забудовы Траецкага прадмесця (1979—1984) і Верхняга горада і ў раёне вул. Філімонава.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.