Інстытут «Белжылпраект» — навукова-даследчае праектна-пошукавае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[1].
Інстытут «Белжылпраект» | |
---|---|
Тып | Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 16 кастрычніка 1973 |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 17 |
Ключавыя постаці |
Дырэктар Жеймо Дзяніс Алегавіч |
Галіна | Архітэктура |
Матчына кампанія | Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь |
Сайт | belzil.by |
Віды дзейнасці прадпрыемства
- Стварэнне, карэкціроўка і зацвярджэнне праектаў і спадарожных дакументаў для правядзення рэканструкцыі, капітальнага рамонту, а таксама для ажыццяўлення работ па мадэрнізацыі нежылой і жылой забудовы;
- Будаўніцтва будынкаў рознага прызначэння ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, прапісанымі на заканадаўчым узроўні;
- Правядзенне мерапрыемстваў па кантролі якасці (абследаванне канструкцый на наяўнасць дэфектаў і заган, стварэнне тэхнічнага заключэння, правядзенне здымкі з выкарыстаннем цеплавізійнага абсталявання);
- Правядзенне інжынерных работ, неабходных для атрымання тапографа-геадэзічных дадзеных пра рэльеф мясцовасці, ужо пабудаваныя будынкі і збудаванні і іншыя элементы планіроўкі мясцовасці;
- Распрацоўка дызайну, пераддрукарская падрыхтоўка, стварэнне друкаваных матэрыялаў рэкламнага і ня рэкламнага характару, паслядрукарская апрацоўка прадукцыі;
- Карэкціроўка існуючых і стварэнне новых нарматываў па працы, тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў і тэхналагічных карт, якія змяшчаюць усе неабходныя дадзеныя і інструкцыі для супрацоўнікаў, якія выконваюць тыя ці іншыя віды работ[2].
Гісторыя
16 кастрычніка 1973 года Пастановай Савета Міністраў БССР № 327 быў створаны Беларускі інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР[3].
З 1 снежня 1973 года прадпрыемства прыступіла да вытворчай дзейнасці.
У 1983 годзе ўсе падраздзяленні і майстэрні, якія размяшчаліся ў розных кутках горада пераехалі ў запраектаваны інстытутам новы будынак па вул. Апанскага, 17 (цяпер Кальварыйская)[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.