From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, галоўны корпус размешчаны па праспекце Незалежнасці, 65. Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Сяргей Васільевіч Харытончык |
Студэнты | 28 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | bntu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1920 годзе Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 годзе рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) у 1933 годзе створаны Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 годзе Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).
9 снежня 2020 года за значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта, ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.