Антопаль (Драгічынскі раён)
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́паль[2] (трансліт.: Antopaĺ, руск.: Антополь) — гарадскі пасёлак у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, цэнтр Антопальскага сельсавета. Размешчаны на захадзе раёна, за 28 км на захад ад Драгічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль на лініі Брэст — Лунінец, на аўтадарозе Кобрын — Драгічын. Насельніцтва 1 394 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Антопаль
| ||||||||||||||||||||||||
На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэнні з фармантам -поль (поле)[4].
Першыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI стагоддзем[5], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус горада і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[6]. У сярэдзіне XVIII стагоддзя тут існаваў манастыр базыльян, сінагога. У 1773 годзе ў горадзе дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіум) з ухілам на вывучэнне рыторыкі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Антопаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерні. На сярэдзіну XIX стагоддзя ў мястэчку дзейнічалі каталіцкая капліца, касцёл (збудаваны ў 1838 годзе) і царква.
У канцы XIX стагоддзя ў Антопалі было 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабоень[7]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народнае вучылішча.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 306 двароў. У 1931 годзе Антопаль зноў атрымаў статус горада, у гэты час тут дзейнічалі касцёл, праваслаўная царква, пошта, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Мікашэвічы.
У Другую сусветную вайну ў 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. З 25 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года Антопаль знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У двух гета ў Антопалі (вясна 1942 — 15 лістапада 1942) нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі закатаваныя і забітыя да 4000 габрэяў.
З 1959 года ў Драгічынскім раёне.
З 2008 года аграгарадок. У верасні 2013 года Антопальскі пасялковы савет узбуйнены за кошт зямель скасаванага Дзеткавіцкага і часткі зямель таксама скасаванага Галоўчыцкага сельсаветаў і адначасова ператвораны ў сельсавет.
У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Медыцынскія паслугі аказвае местачковая бальніца.
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.