From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр На́дсан, сапраўднае імя Алякса́ндр Анто́навіч Бо́чка (8 жніўня 1926, Гарадзея — 15 красавіка 2015, Лондан) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
Аляксандр Надсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Аляксандр Антонавіч Надсан | |||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | Апостальскі візітатар, гісторык | ||||||
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Антонавіч Бочка | ||||||
Арыгінал імя пры нараджэнні |
Аляксандр Антонавіч Бочка | ||||||
Нараджэнне |
8 жніўня 1926 |
||||||
Смерць |
15 красавіка 2015 (88 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Антон Бачко | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1958 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Гарадзеі ў сям’і Антона Бочкі. Падчас нацысцкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы (скончыў у 1943). Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альберціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам мінскай афіцэрскай школы Беларускай краёвай абароны.
З 1944 года — на эміграцыі. Летам таго ж года быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС, перайшоў на бок саюзнікаў.[1] Удзельнік Руху Супраціўлення ў Францыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса ў Італіі, паранены.
З 1946 жыве ў Вялікабрытаніі. Выпускнік матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэта (1953). Стваральнік, кіраўнік (1951—53) Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, рэдактар яго часопісаў «Беларус на чужыне» і «На шляху». Быў адным са стваральнікаў БХАА «Жыццё», БАКА «Рунь», а таксама Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху. Магістр багаслоўя рымскай грэчаскай калегіі (1953—58). У 1958 годзе прыняў святарскае свячанне. У ліпені 1959 года вярнуўся з Рыма ў Вялікабрытанію, працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгеме і ажыццяўляў душпастырскую дзейнасць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. Дырэктар школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966—75). Заснавальнік і кіраўнік бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане (з 1971). Кіраўнік беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981). Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 30 чэрвеня 1986). Старшыня Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі (з 1989). Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).
Пераклаў з грэчаскай і славянскай моў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з’яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў і ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.
Быў ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ведаў 9 моў.
З восені 2014 года цяжка хварэў. Памёр у выніку развіцця хваробы нырак 15 красавіка 2015 года ў Лондане[2]. Пахаваны на Лонданскіх могілках Святога Панкрата.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.