Антон Бачко
беларускі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
беларускі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́н Феадасевіч Бачко́ або Антон Бо́чка (26 чэрвеня 1889 — ?) — беларускі вайсковец. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
Антон Бачко | |
---|---|
Дата нараджэння | 1889 |
Дзеці | Аляксандр Надсан |
Бітвы/войны |
Выпускнік Віленскага настаўніцкага інстытута і Віленскага пяхотнага вучылішча (1 кастрычніка 1915 года).
У часе Першай сусветнай вайны быў афіцэрам расійскай арміі[1]. Служыў у 104-м пяхотным Усцюжскім палку на Паўднёва-Заходнім фронце, быў паранены ў Галіцыі. Падпаручнік (6 верасня 1916 года). Узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны 4-й і 3-й ст. і Св. Станіслава 3-й ст. Звольнены ў запас войска як настаўнік (22 снежня 1917 года).
Прыхільнік генерала Станіслава Булак-Балаховіча. У 1920 годзе жыў у Слуцку, выкладаў у Слуцкім рэальным вучылішчы[1]. Адзін з арганізатараў беларускай міліцыі Случчыны. Хварэў на «іспанку», але 1 лістапада 1920 года абраны ў склад новага Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэта разам з Арсенем Паўлюкевічам і Янам Мацэлям. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну. У канцы паўстання разам са штабс-капітанам Антонам Самусевічам ездзіў у Ганцавічы да палякаў па зброю, але атрымалі толькі некалькі соцень старых вінтовак і два старыя паламаныя кулямёты[2]. Па сканчэнні паўстання лячыўся да сакавіка 1921 года ад «іспанкі» пад Ляхавічамі. Супрацоўнічаў з «Зялёным Дубам». Пазней спыніў супрацоўніцтва і жыў у Клецку, працаваў настаўнікам у рускай гімназіі. Пасля закрыцця рускай школы пераехаў у 1923 годзе ў Гарадзею. Працаваў у польскай школе настаўнікам матэматыкі[3].
У часе Другой сусветнай вайны — афіцэр Беларускай краёвай абароны. Аўтар успамінаў пра Слуцкі збройны чын.
Меў стрыечнага брата, паручніка Гапановіча, які таксама ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне[4]. Бацька Аляксандра (Бачко) Надсана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.