Алесь Наўроцкі (Аляксандр Піліпавіч Наўроцкі; 12 лютага 1937, вёска Давыдаўка, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — 24 красавіка 2012, Мінск) — беларускі празаік і паэт, урач.
Алесь Наўроцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 2012 (75 гадоў) ці 24 сакавіка 2012[1] (75 гадоў) |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1954 годзе скончыў Бабруйскую школу санітарных фельчараў. Працаваў фельчарам у вёсцы Вышкава Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). Працаваў урачом участковай бальніцы ў вёсцы Аравічы Хойніцкага раёна (1962—1965).
У 1964 годзе прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў БССР. Пераехаў у Мінск, працаваў на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі (з 1965).
У 1975 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Праз год заўважыў увагу да сябе з боку КДБ, пасля чаго прыпыніў вучобу і вярнуўся ў Мінск (1976).
1 красавіка 1978 года выйшаў з Саюза пісьменнікаў БССР з прычыны неаднаразовага адпрэчвання надрукавання яго твораў выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
У 1980 годзе галосна выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю: публічна пратэставаў супраць метадаў, якія прымяняла ў СССР так званая «карная псіхіятрыя». Звяртаўся па падтрымку да праваабаронцы акадэміка Андрэя Сахарава.
Неўзабаве доктара Наўроцкага наведала ўрачэбна-кансультацыйная камісія, якая вырашыла прымацаваць Алеся Наўроцкага да псіхіятрычнага дыспансера і пазбавіла працы лекара (1981). Доўгі час пісьменнік нідзе не працаваў і амаль не друкаваўся – паводле ўласных словаў, «дваццаць гадоў пісаў у шуфляду».
Творчасць
Дэбютаваў вершам «Краіна родная» ў раённай газеце «Ленінская перамога» ў 1952 годзе, а з 1954 года выступаў у рэспубліканскім друку (часопіс «Полымя», верш «Ранак ідзе»).
Аўтар зборнікаў паэзіі «Неба ўсміхаецца маланкаю» (1962), «Гарачы снег» (1968), «Пакаленні і папялішчы» (1990), кнігі апавяданняў «Валун» (1976), якая выйшла ў двух варыянтах: як зборнік апавяданняў (1976) і як раман на рускай мове (1994).
У 2016 годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшла ў свет кніга Алеся Наўроцкага «Выбраныя творы»[2].
Зноскі
- Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 15 жніўня 2024.
- Выбраныя творы / Алесь Наўроцкі; укладанне, прадмова, каментар Віктара Жыбуля. — Мінск: Беларуская навука, 2016. — 640 с. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя І, Мастацкая літаратура). ISBN 978-985-08-2020-4.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2021. Праверана 4 верасня 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.