Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

Давы́даўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Загор’е.

Хуткія факты Давыдаўскі сельсавет, Краіна ...
Давыдаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Загор’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Віктар Харытонавіч Траццякоў
Насельніцтва (2019) 1 309
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2342
Паштовыя індэксы 247406
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Закрыць
Thumb
Давыдаўскае нафтавае радовішча

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Давыдаўскі (Слабададавыдаўскі) сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слабада Давыдаўка. 24 верасня 1926 года вёска Слабада Давыдаўка перайменавана ў Давыдаўку, а сельсавет — у Давыдаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Парыцкім раёне БССР. 3 лістапада 1934 года сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Шацілкаўскага сельсавета Парыцкага раёна перададзена вёска Жэрдзь[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Асташкавіцкага сельсавета перададзена вёска Асінаўка[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Хаміцкага сельсавета Калінкавіцкага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Карані і Мартынавічы)[3]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Палессе, вёскі Віша, Мехаўшчына, Мыслаў Рог і Уюнішчы)[4]. У 2011 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Загор’е. 12 лістапада 2013 года ў склад новаўтворанага Сасноваборскага сельсавета перададзена вёска Узнаж[5].

Геаграфія

  • Агульная плошча: 332,8 км².
  • Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р31 · Н5009 · Н5011 · Н5026 · Н5027 · Н5030
  • Рэкі: Іпа.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Давыдаўскае нафтавае радовішча, частка Рэчыцка-Вішанскай зоны ўзняццяў Прыпяцкага прагіну.

Клімат

Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +6 °C — +7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 550—600 мм. Пераважныя вятры — заходнія.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1454 чалавекі[6], з іх 94,9 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[8].

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.