беларускі літаратуразнавец, гісторык (1932—2022) From Wikipedia, the free encyclopedia
Ада́м Іос́іфавіч Ма́льдзіс (7 жніўня 1932, в. Расолы, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць — 3 студзеня 2022, Мінск. Псеўданімы: А. Гудас, Адам Гудас, А. Расольскі, Адам Расольскі, А. Свіслацкі) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1990).
Адам Іосіфавіч Мальдзіс | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1932[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2022[2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, літаратуразнавец, журналіст, літаратурны крытык, публіцыст, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[3], літаратурная крытыка[3], публіцыстыка[3] і творчае і прафесійнае пісьмо[d][3] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Навум Саламонавіч Перкін |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў вёсцы Расолы ў Заходняй Беларусі (Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства, Польшча) ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў Ашмянскую сярэднюю школу. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ (1951—1956).
У 1956—1959 гадах працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (1959—1962). У 1962—1991 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР : з 1962 года — навуковы супрацоўнік, з 1981 года — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981—1991). Кандыдат філалагічных навук (1963), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)».
У 1991—1998 гадах узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны. З 1987 года старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, пазней уваходзіў у аналагічную камісію (па вяртанні ў Беларусь гісторыка-культурных каштоўнасцей) пры Міністэрстве культуры РБ[4]. У 1991—2005 гадах быў прэзідэнтам (з 2010 ганаровы старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996—2006 гадах — кіраўніком аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
У 1990 годзе як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 45-й сесіі ААН.
З канца 1960-х гадоў жыў па вул. Чарвякова, 18 у Мінску[4].
Памёр 3 студзеня 2022 года[5]. Пахавальная служба адбылася 5 студзеня ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску, яе ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч[6]. Пахаваны на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна.
У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 годзе. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII—XIX стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Перакладаў з польскай і балгарскай моў.
Пачынаў як даследчык літаратуры XIX стагоддзя. Яго кніга «Творчае пабрацімства» (1966) пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі змяшчае мноства новых фактаў, здабытых у беларускіх і польскіх архівах, мноства свежых думак, арыгінальных даследчыцкіх назіранняў. Даследчыка адразу вызначала комплекснасць у вывучэнні пытанняў літаратуры і культуры, імкненне да жывой размовы з шырокім чытачом. У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969) ім пададзены партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў, дзеячаў вызваленчага руху.
У 1970 годзе Адам Мальдзіс знайшоў у бібліятэцы Курніцкай (Польшча) рукапіс верша «Всем многі век в новой хаці» на тагачаснай гутарковай беларускай мове, напісаны Іахімам Храптовічам лацінкай дзесьці ў 1750-х гадах на Наваградчыне[7]. Адам Мальдзіс указвае, што ў справе фонду бібліятэкі Курніцкіх знаходзяцца яшчэ два ананімныя рукапісныя беларускамоўныя вершы XVIII ст., напісаныя на лацініцы, — «Chorostwo gumu, odwagi, rozumu» (тыповы твор перыяду барока) і «Na dolinie mak, mak do wsio kanapielki» (стылізацыя пад народную песню альбо літаратарская апрацоўка народнай песні), аўтарства якіх не вызначана[8]. Мальдзіс адзначае, што кашталян Казімір Несялоўскі быў паэтам-аматарам (дакладна вядома, што пісаў вершы на польскай мове), гэтак жа як і яго сын Адам Несялоўскі (дакладна вядома, што выдаў у 1741 годзе зборнік вершаў на лацінскай мове ў Пінску)[7].
Выдаў даследаванне «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжаванні славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў» (1982, перавыдадзена ў абноўленым выглядзе 2001), «З літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (1988). Сумесна з літоўскай даследчыцай Альмай Лапінскене выдаў манаграфію «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988), дзе ўпершыню паказана літаратурнае ўзаемадзеянне беларусаў і літоўцаў ад старажытнасці да нашага часу. Пазней выйшлі яго кнігі «І ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае» (1994), «Выбране» (2007), «Белорусские сокровища за рубежом» (2010).
Падрабязная бібліяграфія змешчана ў кнізе: «Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса» (2007). Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).
Напісаў гістарычную аповесць «Восень пасярод вясны» (1984), у якой на аснове мясцовай легенды звёў разам у Анеліне на Астравеччыне Кастуся Каліноўскага, Уладзіслава Сыракомлю, актрысу Галену Маеўскую-Кіркор і іншых герояў. Аўтар краязнаўчага нарыса «Астравеччына, край дарагі…» (1977), шматлікіх артыкулаў па краязнаўстве. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) — спалучэнне мемуарыстыкі, эсэістыкі, літаратуразнаўства. Аўтар кнігі «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.» (2001).
Складальнік зборнікаў «Зямля навагрудская, краю мой родны…» Адама Міцкевіча (1969) і «Творы» Язэпа Дылы (1981), «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча (пераклад Браніслава Тарашкевіча, 1981).
Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992—1995) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996—2002).
Ацэньваючы сваю творчую спадчыну, Адам Мальдзіс пісаў:
Найбольш дарагія для мяне першая кніга, напісаная «для душы», «Падарожжа ў XIX стагоддзе» і «няшлюбнае» (г. зн. мастацкае) дзіця «Восень пасярод вясны», інспіраванае Уладзімірам Караткевічам (паралельна ён меўся пісаць на тую ж тэму «Крыж Аняліна», але паспеў накідаць толькі пачатак). Найбольш удалай лічу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», бо выношвалася яна доўга, а рэдактары ў ёй амаль нічога не змянілі. А найбольш сур’ёзнай і даўгавечнай з навуковага пункту гледжання — «Беларусь на скрыжаванні славянскіх традыцый», дзе разгледжана беларуская літаратура і, шырэй, культура XVII–XVIII стагоддзяў, у перыяд іх пераходу ад адной эпохі (Сярэдневякоўе, Рэнесанс) да другой, Новага часу. |
Пасмяротна выдадзены зборнік артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю «Што было, што ёсць, што будзе з беларусамі?»[9].
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[10] і інш. медалямі, ордэнам Францыска Скарыны (2013), чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі.[11] Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) — за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977).
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.