Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый Заходняй Беларусі і эміграцыі ў Празе (АБСА) дзейнічала ў жніўні 1924 — верасні 1939.
Заснавана на канферэнцыі беларускіх студэнціх арганізацый. Устааноўчы з’езд адбыўся 29.6.1926. Дэклараваная мэта — «аб’яднанне ўсяго беларускага студэнцтва на грунце акадэмічнай самапомачы», прапаганда ідэі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі.
У 1924 АБСА прынята ў склад Аб’яднання студэнцкіх эмігранцкіх арганізацый Усходняй Еўропы, 27.8.1926 — у Міжнародную студэнцкую канфедэрацыю (СІЕ). Выпускала бюлетэнь на французскай мове (з 1924) пра дзейнасць арганізацый беларускіх студэнтаў, становішча на Беларусі, супрацоўнічала ў перыядычных выданнях СІЕ. У 1930-я г. наладзіла сувязь з арганізацыямі беларускіх студэнтаў у Амерыцы, Германіі, Латвіі, Літве, шэрагу гарадоў Еўропы, у АБСА увайшлі Таварыства беларусазнаўства пры Віленскім універсітэце імя С. Баторыя (у Вільні працаваў аддзел прэзідыума АБСА на чале з С. Станкевічам), гурток беларускіх студэнтаў у Бруселі, Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі. Старшыні: В. Жук-Грышкевіч, з 1926 М. Гузоўскі, з 1932 А. Вітушка. Спыніла дзёйнасць у сувязі з пачаткам II сусветнай вайны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.