Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў — 14 лютага 1989, Бары, Канада) — грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.
Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Абрамчык | ||||||
Пераемнік | Язэп Сажыч | ||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1903 |
||||||
Смерць |
14 лютага 1989 (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Раіса Жук-Грышкевіч | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Дзейнасць | грамадскі і палітычны дзеяч | ||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. У 1926 годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Пражскага ўніверэсітэта[2].
У 1927—1939 гг. беларускую мову і гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі; беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні[2]. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-нацыянальным жыцці.
У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генерала У. Андэрса. Служыў у Іраку, Палестыне, Егіпце, Італіі. Удзельнічаў у знакамітай бітве пад Монтэ Касіна. У 1945—1948 гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі[2].
Пасля вайны эміграваў у Англію, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое ўзначальваў у 1947—1948 гадах[3]. Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. Заснавальнік БХАА «Жыццё»[2].
У студзені 1950 года выехаў у Канаду, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Лірыка Янкі Купалы». У 1954 годзе — адзін з заснавальнікаў Радыё «Вызваленьне», першы кіраўнік беларускай рэдакцыі у 1954—1956 гадах[2][3].
Вярнуўся ў Канаду, разам з жонкай Раісай Жук-Грышкевіч пасяліўся ў Бары (Антарыа). Стаў адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1970—1982 гадах — старшыня Рады БНР[2].
Быў старшынёй Рады БНР (1971—1982).
Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку (ЗША)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.