1920: Кароль Іспаніі прысвоіў мадрыдскаму футбольнаму клубу тытул Каралеўскі (па-іспанску: Real), з таго часу існуе клуб «Рэал Мадрыд».
1940: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; 23 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан.
1941: Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні.