From Wikipedia, the free encyclopedia
Славамір Мрожак (польск.: Sławomir Mrożek; 29 чэрвеня 1930, Бажэнцін, Польшча — 15 жніўня 2013, Ніца) — польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст.
Славамір Мрожак | |
---|---|
Sławomir Mrożek | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1930[1][2][…] ці 26 чэрвеня 1930[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 2013[5][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Абрэмба[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, аўтар дзённіка, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, мастак |
Гады творчасці | з 1950 |
Жанр | п’еса, проза і пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вывучаў архітэктуру і выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе паспяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусветную вядомасць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п'еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П'еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусветную славу.
У 1962 становіцца адным з чатырох першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Касцельскіх. У 1963 эмігрыруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Германіі, Францыі, Італіі і Мексіцы. У 1968 публікуе ў французскай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскага Дагавору ў Чэхаславакію. У 1996 годзе вяртаецца на радзіму. У 2002 годзе перажыў інсульт, што прывяло да страты маўлення. З дапамогай тэрапіі, якая працягвалася каля трох гадоў, вярнуў сабе здольнасць пісаць і размаўляць. У 2008 выехаў з Польшчы ў Францыю, апошнія гады жыве ў Ніцы.
Дэбютаваў Славамір Мрожак у 1950 годзе фельетонамі і гумарэскамі (зборнік «Практычныя паўбраневікі», 1953). Аўтар аповесцей «Маленькае лета» (1956), «Маніза Клаўе» (1963), зборнікаў апавяданняў «Слон» (1957), «Дождж» (1962), «Два лісты» (1974), «Малая проза» (1990), цыклаў сатырычных малюнкаў і інш. Вядомасць прынеслі гратэскава-сатырычныя і парадыйныя п'есы (зборнікі «Пехатой», 1983; «Танга. Вада», 1984), у якіх узнімае праблемы мастацтва і рэчаіснасці, абсурднасці існавання. Яго творы адметнью фантасмагарычнасцю і прытчавасцю, насычаны сімволікай.
Як адзначыў тэатразнаўца і перакладчык Вячаслаў Ракіцкі, галоўнай тэмай у яго творчасці было ўварванне ўлады ў асабістую прастору чалавека:
Мрожак наблізіў камуністычны тэатр да сусветных стандартаў, гэта быў сапраўдны прарыў[6]. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.