Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аблога Магілёва 1655 — эпізод вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. Вялася ў лютым—маі 1655 года войскамі Вялікага княства Літоўскага супраць гарнізона войскаў Маскоўскай дзяржавы і гараджан.
Аблога Магілёва (1655) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667 | |||
Дата | 2 лютага - 1 мая 1655 | ||
Месца | Магілёў | ||
Вынік | зняцце аблогі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
У час контрнаступлення ў студзені 1655 войскі ВКЛ на чале з Я. Радзівілам і В. Гасеўскім аблажылі Новы Быхаў. Частка войска пачала аблогу Магілёва. У пачатку 1655 у Магілёве налічвалася 4000 казакоў і 1105 маскоўскіх ратных людзей. Былі значна палепшаны гарадскія ўмацаванні. Па загадзе цара Аляксея Міхайлавіча ў горад накіраваны 3 пяхотныя палкі і 400 казакоў на чале з князем Р. Р. Рамаданаўскім. 3 лютага са Шклова ў Магілёў было перакінута 1500 наёмнікаў палкоўніка Г. Фонштадэна[1]. 2 лютага Радзівіл прывёў пад Магілёў свае асноўныя сілы. 3 лютага Радзівіл і Гасеўскі патрабавалі ад абаронцаў капітуляцыі. Камандаванне гарнізона адхіліла прапанову і, як паведамляў цару ваявода М. П. Ваейкаў, «все сопча до обороны и бою ударили… Выходя из города, на вылазке бились по 3 дня, и отбили у него, Родивила, из обозу с 50 возов с запасы». У ноч на 15 лютага становішча абаронцаў рэзка пагоршылася: палкоўнік Беларускага казацкага палка К. Паклонскі выехаў з горада нібыта на бой супраць войск Радзівіла і «изменил с могилевскою и иных городов шляхтою, и с казаки, которые у него в полку были»[2]. На бок Радзівіла перайшло 400 чал., у т.л. частка магілёўскіх мяшчан. Яны прынялі ўдзел у штурме замка і ўнутранага вала Старога замка: «Февраля в 6 день. как приходили под Могилев гетманы Родивил и Гасевски и Богуслав Родивил с полскыми и литовскими людьми. и в то. государь, время могилевские мещане остались в большом валу с Родивилом, и к меншему валу и острогу к твоим государевым людям на приступ ходили и на вылазках билися вместе за одно с литовскими людьми».
У час штурму абаронцы страцілі каля 1000 казакоў і больш за 300 маскоўскіх служылых людзей, аднак адбілі атаку і ўчынілі некалькі вылазак у адказ. Беспаспяхова скончыліся для войск Радзівіла начны штурм Старога горада і замка 28 лютага, атакі, здзейсненыя пасля парахавых выбухаў у падкопах 18 сакавіка і 19 красавіка, і найбольш цяжкі для абаронцаў прыступ 23 красавіка. Казакі наказнога гетмана І. Залатарэнкі на працягу ўсёй аблогі наносілі ўдары ў тыле радзівілаўскіх войск, знішчалі гарады і гарнізоны (Бабруйск, Каралеўская Слабада[3], Глуск[4]). 27 красавіка Залатарэнка накіраваў да Магілёва па Дняпры на чаўнах Нежынскі і Старадубскі палкі на чале са сваім братам В. Залатарэнкам і Ц. Анікеевым, а сам «пошел со всим товарыством» берагам. Даведаўшыся аб набліжэнні казакоў, Радзівіл пачаў 11 мая апошні штурм горада. Аднак і ён скончыўся беспаспяхова. У той жа дзень Радзівіл зняў аблогу, выпаліў пасады ў Новым горадзе і адышоў з войскам за Бярэзіну. Разам з ім з Магілёва сышла частка мяшчан. У выніку беспаспяховай аблогі былі сарваны наступальныя планы Радзівіла і спынена контрнаступленне войск ВКЛ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.