From Wikipedia, the free encyclopedia
Viber (бел.: Ва́йбер[7]) — бясплатны кросплатформавы месэнджар, які забяспечвае перадачу паведамленняў (тэкставыя, выявы, відэа і аўдыё, PDF і інш.), а таксама IP-тэлефанію.
Viber | |
---|---|
Тып | кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], сафтфон[d], IP-тэлефон[d], VoIP software[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Распрацоўшчык | Rakuten Group, Inc.[d] |
Напісана на | Java, C, Python, C++ і Objective-C |
Аперацыйная сістэма | iOS, Android[1], BlackBerry OS[d], Windows Phone[d], кросплатформавае праграмнае забеспячэнне, Windows, Linux і macOS |
Першы выпуск | 2010 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Сайт | viber.com (англ.) (яп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ідэнтыфікацыю карыстальнікаў праграма робіць па нумары тэлефона, а спіс кантактаў з тэлефона адпраўляе на сервер кампаніі Viber[8].
Кампанія Viber Media была заснавана ў Ізраілі ў 2010 годзе Ігарам Магазінікам і Тальмонам Марка[9][10][11].
Першая версія праграмы была распрацавана выключна для iPhone і мела абмежаванне на колькасць карыстальнікаў у 50 000. Viber для BlackBerry, Bada і Windows Phone быў выпушчаны ў маі 2012 года. Праз год, у 2013 годзе, выйшла абнаўленне праграмы для iOS да версіі 3.0, з рэлізам якога было абвешчана пра даступнасць Viber Desktop для Windows і OS X.
Таксама ў 2013 годзе з’яўляецца ViberOut — платная функцыя званкоў на стацыянарныя і мабільныя тэлефоны, дзе не ўсталявана праграма або няма доступу да інтэрнэту. Кошт залежыць ад месцазнаходжання абанента, якому вы хочаце патэлефанаваць. Ваша месцазнаходжанне значэння не мае — галоўнае, каб быў інтэрнэт.
У 2014 годзе кампанію Viber Media купіў японскі гігант Rakuten за 900 мільёнаў долараў ЗША. Галоўны офіс Viber сёння размешчаны ў Люксембургу[11].
Офіс тэхнічнай распрацоўкі і падтрымкі карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску і Брэсце. Viber з’яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій.
Згодна з фінансавай справаздачай Rakuten, у 2014 годзе месенджар прынёс першую выручку ў 1,5 млн долараў.
У 2014 годзе база Viber налічвала больш за 280 мільёнаў карыстальнікаў.
З дапамогай дадатковых сэрвісаў стала магчыма здзяйсняць грашовыя пераводы па ўсім свеце. Гэта стала магчыма ў 2015 годзе дзякуючы сістэме «Вестэрн Юніён».
У 2017 годзе каля 900 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў выкарыстоўвалі Viber рэгулярна.
На 2015 год версія праграмы для Windows Phone мела інтэрфейс на 35 мовах[12]. Для Андроід — на 33 мовах[13]. Для iOS — на 32 мовах[14]. Для Windows — на 12 мовах[15]. Для BlackBerry — на 4 мовах[16].
На дадзены момант мабільныя праграмы для Android і iOS маюць пераклад інтэрфейсу на беларускую мову.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.