From Wikipedia, the free encyclopedia
Simaroubaceae (Simaroubaceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Sapindales. Уключае ў сябе каля 20 родаў і 200 відаў дрэў, кустоў і паўкустоў, якія растуць у трапічных, радзей ва ўмераных абласцях планеты.
Simaroubaceae | ||||||||||||||
Ailanthus altissima | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Simaroubaceae DC. (1811), nom. cons. | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||
Simarouba Aubl. — Симаруба
| ||||||||||||||
|
Для прадстаўнікоў сямейства характэрныя чарговае, радзей супраціўнае, пёрыстае ці простае лісце, без прылісткаў. Іх кветкі, у асноўным, дробныя аднаполыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Будова і форма пладоў разнастайная, але ўсе яны маюць вельмі тонкі эндасперм або не маюць яго зусім. Сустракаюцца ягадападобныя, касцянкападобныя, крылаткападобныя і каробачкападобныя плады.
Многія віды ўтрымліваюць у кары і драўніне горычы, якія выкарыстоўваюцца як лекавыя і танізавальныя сродкі. Асабліва вядомыя ў гэтым дачыненні віды роду Quassia. Від Ailanthus altissima валодае здольнасцю да хуткай натуралізацыі, дзякуючы чаму атрымаў рэпутацыю міжнароднага гарадскога пустазелля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.