From Wikipedia, the free encyclopedia
«Panzerkampfwagen IV» («PzKpfw IV», таксама «Pz. IV»; у СССР быў вядомы таксама як «T‑IV») — сярэдні танк бранятанкавых войскаў вермахта перыяду Другой сусветнай вайны. Існуе версія, што Pz IV першапачаткова класіфікаваўся нямецкім бокам, як цяжкі танк, аднак яна дакументальна не пацверджана.
Panzerkampfwagen IV | |
---|---|
| |
Panzerkampfwagen IV Ausf. H | |
Класіфікацыя | сярэдні танк |
Баявая маса, т | 23,5 |
Экіпаж, чал. | 5 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | Круп[d] |
Вытворца | Friedrich Krupp AG[d] |
Гады распрацоўкі | 1936 |
Гады вытворчасці | 1936—1945 |
Гады эксплуатацыі | 1939—1970 |
Колькасць выпушчаных, шт. | 8 553 |
Асноўныя аператары |
Германія Румынія Венгрыя Балгарыя Фінляндыя Харватыя Іспанія Сірыя Ізраіль |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 5890 |
Шырыня, мм | 2880 |
Вышыня, мм | 2680 |
Браніраванне | |
Тып брані | стальная катаная, паверхнева загартаваная |
Лоб корпуса, мм/град. | 80 |
Борт корпуса, мм/град. | 30 |
Кармы корпуса, мм/град. | 20 |
Лоб вежы, мм/град. | 50 |
Борт вежы, мм/град. | 30 |
Дах вежы, мм | 18 |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы |
75-мм KwK 37, KwK 40 L/43, KwK 40 L/48 |
Даўжыня ствала, калібраў | 24 / 43 / 48 |
Боекамплект гарматы | 87 |
Рухомасць | |
Магутнасць рухавіка, к. с. | 300 |
Хуткасць па шашы, км/г | 40 |
Запас ходу па шашы, км | 300 |
Удзельная магутнасць, к. с./т | 13 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самы масавы танк Вермахта: выпушчана 8 686 машын; серыйна выпускаўся з 1937 па 1945 год у некалькіх мадыфікацыях.
Першыя тры Pz.Kpfw.IV Ausf.A паступілі ў войскі да студзеня 1938 года, а да красавіка колькасць танкаў гэтага тыпу ў арміі ўзрасла да 30. Ужо ў красавіку таго ж года Pz.Kpfw.IV выкарыстоўваліся падчас аншлюсу Аўстрыі, а ў кастрычніку — пры акупацыі Судзецкой вобласці Чэхаславакіі[1]. Але хоць іх колькасць у дзеючых частках, як і тэмпы вытворчасці, якія пастаянна ўзрасталі, да пачатку Другой сусветнай вайны Pz.Kpfw.IV складалі менш за 10 % ад танкавага парку вермахта. Колькасць танкаў Pz.Kpfw.IV (75-мм короткоствольная гармата Kwk 37, два кулямёта 7,92 мм) на 1 чэрвеня 1941 года ў войсках — 439[2].
Танк Pz.Kpfw. IV экспартаваўся ў розныя краіны. У 1942—1944 гадах Германія экспартавала 490 машын.
Таксама танк ужываўся ў многіх бітвах пасля Другой сусветнай вайны: ён актыўна выкарыстоўваўся Арміяй абароны Ізраіля, Узброенымі Сіламі Сірыі і войскамі іншых блізкаўсходніх краін у час войнаў 1950—1970 гадоў, а менавіта: Вайны за незалежнасць Ізраіля 1948—1949 гадоў, Суэцкага канфлікту 1956 года, Шасцідзённай Вайны 1967 года і іншых канфліктаў. Таксама выкарыстоўваўся войскамі Ірака і Ірана ў Ірана-Іракскай вайны 1980—1988 гадоў.
Доўгі час стаяў на ўзбраенні армій Еўропы — Венгрыі, Балгарыі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Іспаніі і інш.
Pz.IV задумваўся і ствараўся, як дадатак да Pz.III — штурмавы танк (танк артылерыйскай падтрымкі)[3], прызначаны для барацьбы з агнявымі кропкамі суперніка, але не з яго танкамі. Pz.III разглядаўся як асноўны і найбольш эфектыўны процітанкавы сродак. Рэзка ўзраслі баявыя характарыстыкі Pz.IV пасля ўстаноўкі даўгаствольнай гарматы, ён стаў універсальным танкам, здольным выконваць шырокі спектр задач. Pz.IV апынуўся надзейнай і лёгкакіруемай машынай. Аднак праходнасць апошніх пераўцяжараных мадыфікацый, была нездавальняючай[4].
Дзякуючы масаваму выпуску PzKpfw IV позніх мадыфікацый шырока прадстаўлены ў экспазіцыях розных музеяў свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.