BMW 321
From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW 321 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1938[5]—1941 гадоў, які прыйшоў на замену мадэлі BMW 320, хоць знешне яны мала адрозніваліся. Вырабляўся на заводзе ў Айзенаху.
BMW 321
Агульныя даныя
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG Sowjetische AG Maschinenbau Awtowelo |
Выпуск: | 1938—1941, 3 814 экз.[1] 1945—1950, 8 996 экз.[2] |
Зборка: | Германія Савецкая зона акупацыі Германіі |
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[3] |
I6, 1971 см³, 45 к. с.
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: | 4500 мм |
Шырыня: | 1540 мм |
Вышыня: | 1500 мм |
Колавая база: | 2750[4] |
Каляіна пярэдняя: | 1300[4] |
Каляіна задняя: | 1300[4] |
Маса: | 1000 кг (прыблізна)[3] |
На рынку
Іншае
Дызайнер: | Фрыц Фідлер (англ.) (бел. |
Праз вайну вытворчасць была спынена. Выраб мадэлі працягнулі ў савецкай акупацыйнай зоне ў пасляваенны перыяд, у 1945—1950 гадах. Пасля вайны, акрамя некаторых будынкаў, у Айзенаху захаваўся запас гатовых дэталяў і запчастак, а на берлінскім заводзе «Ambi-Budd», які выпускаў кузавы, уцалелі штампы і зварачныя кандуктары. У сувязі з гэтым было пастаноўлена аднавіць выворчасць. Першыя 14 аўтамабіляў былі сабраныя ў лістападзе 1945 года. Выпуск у 1947 годзе склаў 2035 адз.; 1948 — 2398; 1949 — 2734[6].