![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Booster-Layout.jpg/640px-Booster-Layout.jpg&w=640&q=50)
Дызайн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дызайн (англ.: design задума, план, намер, мэта і ад лац.: designare адмяраць, вызначаць) — творчая дзейнасць, мэтай якой з'яўляецца вызначэнне фармальных якасцяў прамысловых вырабаў. Гэтыя якасці ўключаюць і знешнія рысы вырабу, але галоўным чынам тыя структурныя і функцыянальныя ўзаемасувязі, якія ператвараюць выраб у адзінае цэлае як з пункту гледжання спажыўца, так і з пункту гледжання вытворцы. Дызайн імкнецца ахапіць усе аспекты навакольнага асяроддзя, якое абумоўлена прамысловай вытворчасцю.[1]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Booster-Layout.jpg/640px-Booster-Layout.jpg)
Чалавека, які займаецца мастацка-тэхнічнай дзейнасцю у рамках якой-небудзь з галін дызайну, таксама завуць 'дызайнерам' (у тым ліку архітэктара, праектыроўшчыка, ілюстратара, дызайнера плакатнай і іншай рэкламнай графікі, вэб-дызайнера).