Трансмісія
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трансмісія (сілавая перадача) — у машынабудаванні сукупнасць зборачных адзінак і механізмаў, якія злучаюць рухавік (матор) з вядучымі коламі транспартнага сродку (аўтамабіля) або рабочым органам станка, а таксама сістэмы, якія забяспечваюць працу трансмісіі. У агульным выпадку трансмісія прызначана для перадачы крутоўнага моманту ад рухавіка да колаў (працоўнага органу), змены цягавых намаганняў, хуткасцяў і напрамку руху. Трансмісія ўваходзіць у склад сілавога агрэгата.