From Wikipedia, the free encyclopedia
72-гі гвардзе́йскі Ро́венскі ордэна Ле́ніна, Чырванасця́жны, о́рдэна Алякса́ндра Суво́рава II ступе́ні Аб’ядна́ны вучэ́бны цэнтр падрыхто́ўкі пра́паршчыкаў і мало́дшых спецыялі́стаў — навучальная воінская часць, найбуйнейшае падраздзяленне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Асабовага складу тут налічваецца больш за чатыры з паловай тысяч чалавек. Вучэбны цэнтр займаецца падрыхтоўкай прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў для Узброеных сіл[2].
72-гі Аб’яднаны вучэбны цэнтр | |
---|---|
Гады існавання | з 2001 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь |
Тып | вучэбная вайсковая часць |
Колькасць | каля 4500 тыс. чалавек |
Дыслакацыя | Печы, Барысаў |
Мянушка | Печы |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі генерал-маёр У. М. Будзік[1] |
8 ліпеня 1940 года ў г. Ліўны Арлоўскай вобласці на падставе дырэктывы Народнага Камісара абароны СССР, пачалося фарміраванне 120-й стралковай дывізіі і завяршылася 15 жніўня 1940 года. Дывізію фарміравалі: камандзір дывізіі — генерал-маёр Канстанцін Іванавіч Пятроў, камісар дывізіі — палкавы камісар Ісмаіл Булатавіч Булатаў, начальнік штаба дывізіі — палкоўнік Аляксандр Іванавіч Бяляеў.
Новае падраздзяленне ўвайшло ў Арлоўскую ваенную акругу. Дывізія па штаце ваеннага часу мела 14.000 чалавек і складалася з 401-га, 474-га і 540-га стралковых палкоў, 559-га лёгкага артылерыйскага палка, 150-га асобнага разведвальнага батальёна, 224-га батальёна сувязі, 193-га сапёрнага батальёна, 180-га супрацьтанкавага дывізіёна, 185-га зенітнага дывізіёна, 192-й асобнай аўтароты падвозу.
З самага пачатку свайго існавання, дзякуючы таленту і энергіі камандзіра генерал-маёра К. І. Пятрова, дывізія пачала лічыцца адной з лепшых у Арлоўскай ваеннай акрузе. Ужо ў верасні 1940 года быў праведзены трохтыднёвы палявы збор з прыпісным асабовым складам, а ў лістападзе таго ж года паводле вынікаў інспектарскай праверкі дывізія была прызнана лепшым стралковым падраздзяленнем акругі, а камандзір дывізіі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Вайна заспела салдат падраздзялення ў разгар баявой вучобы ў летніх лагерах «Лужкі», адкуль 23 чэрвеня яе часці вярнуліся на «зімовыя кватэры» для даўкамплектавання, пасля чаго, дывізія прымала ўдзел у баях за горад Ельня. Ельня стала адным з першых гарадоў, вызваленых Чырвонай Арміяй.
Загадам Народнага камісара абароны № 318 ад 26 верасня 1941 года за мужнасць, доблесць і высокае ўменне, выяўленыя ў баях пад горадам Ельня Ельня]], дывізія была ператворана ў 6-ю гвардзейскую стралковую дывізію. Гэтага высокага гонару дывізія была ўшанавана ў Савецкай Арміі адной з першых. У сувязі з гэтым штогод 26 верасня адзначаецца Дзень утварэння часці. Гвардзейскі сцяг дывізіі быў уручаны ў снежні 1941 года.
У кастрычніку — снежні 1941 года дывізія ў складзе 1-га гвардзейскага корпуса і ўдарнай групы 3-й арміі вяла баі па атражэнні ўдараў нямецкіх войск пад Тулай, за горад Яфрэмаў. Улетку 1942 года 6-я гвардзейская стралковая дывізія ўдзельнічала ў зацятых абарончых баях у складзе Заходняга фронту. Увосень 1942 года і ўзімку 1943 года падчас наступу салдаты дывізіі вызвалілі звыш за 170 населеных пунктаў.
У ліпені 1943 года дывізія ўдзельнічала ў гістарычнай бітве на Курскай дузе, на адным з галоўных кірункаў правага крыла дугі — каля станцыі Паныры. За мужнасць і гераічнасць, выяўленыя ў баях пад Панырамі, 21 ліпеня 1943 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 6-я гвардзейская дывізія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.
1 ліпеня 1943 года камандзірам дывізіі быў прызначаны гвардыі генерал-маёр Дзмітрый Платонавіч Анупрыенка. Разграміўшы ворага на Курскай дузе, дывізія накіравалася на вызваленне роднай зямлі: удзельнічала ў фарсіраванні рэк Дняпро, Дзясна, Прыпяць, у вызваленні шматлікіх гарадоў і сёлаў Украіны. За фарсіраванне Дняпра 35 салдатам дывізіі, у тым ліку яе камандзіру генерал-маёру Д. П. Анупрыенку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
7 лютага 1944 года часці дывізіі вызвалілі горад Роўна. Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага № 022 6-й гвардзейскай стралковай дывізіі было прысвоена ганаровае найменне «Ровенская».
У складзе 1-га Украінскага фронту дывізія фарсіравала Заходні Буг, вызваляе горад Рава-Руская і 22 ліпеня 1944 года выходзіць на Дзяржаўную граніцу з Польшчай.
У другой палове 1944 года дывізія вызваліла гарады ў Польшчы, удзельнічала ў баях на Сандамірскім плацдарме, фарсіравала Віслу.
За паспяховыя баявыя дзеянні, мужнасць і ўстойлівасць, выяўленыя пры фарсіраванні ракі Вісла, утрыманне Сандамірскага плацдарму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 жніўня 1944 гады дывізія была ўзнагароджана Ордэнам Суворава 2-ой ступені.
Напачатку верасня 1944 года камандзірам дывізіі быў прызначаны палкоўнік Георгій Васільевіч Іваноў. У студзені 1945 года дывізія з баямі ўступіла на тэрыторыю Германіі, фарсіравала шэраг найцяжкіх водных перашкод (рэкі Нейсе, Одар, Шпрэе) і да канца красавіка падышла да Эльбы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць, гераізм і высокае майстэрства, выяўленыя пры фарсіраванні ракі Одар, дывізія 26 мая 1945 года была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
За перыяд вайны дывізія знішчыла 58 тысяч і ўзяла ў палон 10328 нямецкіх салдат, знішчыла і захапіла 128 самалётаў, 579 танкаў, 945 гармат і мінамётаў, 328 бронетранспарцёраў, 4035 аўтамашын, 1389 кулямётаў і іншай ваеннай тэхнікі.
Дывізія скончыла баявы шлях вызваленнем сталіцы Чэхаславакіі — Прагі. Пройдучы на Захад 4520 кіламетраў, вызваліла 18 гарадоў, 1458 населеных пунктаў і заняла на тэрыторыі Германіі 12 гарадоў і 603 населеных пункта.
Увесну 1946 года, здзейсніўшы марш з Чэхаславакіі і Аўстрыі, дывізія засяродзілася на тэрыторыі БССР у горадзе Магілёве, а ў красавіку 1947 года была перадыслакавана ў ваенны гарадок Печы.
Вырашаючы складаныя задачы раскватаравання, барацьбы з бандытызмам, аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, дывізія пераступіла ў 1947 годзе да баявой падрыхтоўкі. Інспектарскія праверкі паказалі, што ваяры дывізіі навучыліся дзейнічаць ва ўсіх відах бою, глыбока засвоілі досвед вайны, умела авалодалі новымі тэхнічнымі сродкамі.
Напачатку 1950-х гадоў працягнулася далейшае ўдасканаленне баявой гатоўнасці ўсіх родаў войскаў для выканання задач ва ўмовах ужывання атамнай зброі і іншых новых сродкаў барацьбы. У верасні 1954 года ваяры-гвардзейцы прынялі ўдзел у тактычным вучэнні з ужываннем ядзернай зброі, якое праводзілася ў Тоцкім вучэбным цэнтры.
У 1955 годзе падраздзяленне прыняла ўдзел у найбуйнейшых па сваіх маштабах пасля Вялікай Айчыннай вайны ваенных манеўрах пад кіраўніцтвам Міністра абароны СССР Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава.
Велізарны досвед вядзення сучаснага бою ваяры-гвардзейцы атрымалі падчас цэлага шэрагу вучэнняў, праведзеных у другой палове 1950-х гадоў. За выдатныя паказчыкі ў вучобе дывізію было вырашана зрабіць вучэбнай. Гэта адбылося ў 1960 годзе, калі пасля маштабнага скарачэння арміі неабходна было рэзка павялічыць якасць падрыхтоўкі салдат.
Менавіта ў гэтым вучэбным падраздзяленні легендарны канструктар Міхаіл Калашнікаў ствараў свой знакаміты кулямёт ПКТ.
Узброеным Сілам востра патрабаваліся высакакласныя спецыялісты. Попыт на іх быў, а вось новыя падручнікі і навучанні распрацаваць яшчэ не паспелі. Афіцэры дывізіі стваралі іх самі, з нуля.
Сур’ёзным іспытам для злучэння з’явіўся ўдзел у манеўрах «Днепр» 1967 года, падчас якіх выпускнікі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтаванасці і ваеннага майстэрства.
1970-я гады для ваяроў злучэння былі адзначаны далейшым удасканаленнем баявой і мабілізацыйнай гатовасці. Характэрным у гэтым плане з’яўляецца ўдзел ваяроў злучэння ў буйнамаштабных вучэннях, якія праводзіліся ў гэты перыяд — «Вясна-75», «Захад-77», «Бярэзіна-78».
Залатым перыядам у гісторыі злучэння называюць час, калі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругай камандаваў генерал арміі Іван Майсеевіч Трацяк. Ён вельмі шмат надаваў увагі дывізіі, часта наведваў яе, матэрыяльна забяспечваў. Тэрыторыя і казармы дывізіі, увесь гарнізон былі прызнаны ўзорнымі і лепшымі ў Савецкім Саюзе. Усё лепшае ішло на навучанне курсантаў. А іх рыхтавалі ў савецкі час 15 тысяч. Прычым рыхтавалі курсантаў часцяком на сакрэтнай тэхніцы — тэхніцы, якая яшчэ не паступала ў войскі. У вучэбны цэнтр яна паступала прама з заводаў. Тут праходзілі выпрабаванні спачатку харкаўскія Т-64, затым ніжнітагільскія Т-72. Баявыя машыны пяхоты БМП-1, БМП-2 першай атрымала вучэбная дывізія.
У Печы пачасціліся маршалы. Дывізія стала ўпадабаным месцам правядзення паказальных заняткаў і вучэнняў. На яе базе праходзілі зборы міністраў абароны Варшаўскага Дагавора: Венгрыі, ГДР, Польшчы… Былі выстаўлены ўсе віды зброі, якія мела Савецкая армія.
Наступныя гады былі не менш інтэнсіўнымі ў плане ўдзелу ваенных злучэння ў буйнамаштабных вучэннях і манеўрах, якія праводзіліся на тэрыторыі КБВО, напрыклад такіх, як «Захад-81».
Выпускнікі вучэбнага злучэння, — а навучаліся ў вучэбнай дывізіі курсанты з усяго Савецкага Саюза — не проста карысталіся аўтарытэтам у войсках, а практычна адразу станавіліся першымі памочнікамі афіцэраў, хутка атрымлівалі сяржанцкія званні.
З 1979 па 1989 год шматлікія афіцэры і прапаршчыкі з вучэбнай дывізіі прымалі ўдзел у вайне ў Афганістане.[3]
Пасля здабыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці, у 1992 годзе на базе 72-га акруговага вучэбнага цэнтра і вучэбных частак былога КБВО пачалося рэфармаванне. У 2001 годзе ў вучэбным злучэнні была сфарміравана 114-я гвардзейская школа па падрыхтоўцы прапаршчыкаў — вучэбны цэнтр стаў рыхтаваць і іх. З 1 чэрвеня 2001 года ён быў пераназваны ў 72-гі гвардзейскі Аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
У рамках рэфармавання Узброеных Сіл быў ажыццёўлены пераход да цэнтралізаванай сістэмы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў у новай арганізацыйна-штатнай структуры. Практычна ўсе вучэбныя часці ў сціснутыя тэрміны былі перадыслакаваны ў 72-і гвардзейскі АВЦ, які ў наш час рыхтуе спецыялістаў для Узброеных Сіл усіх відаў і родаў войскаў.
У сакавіку 2005 года вучэбныя вайсковыя часці вучэбнага цэнтра прыступілі да падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і спецыялістаў па праграмах, якія прадугледжваюць трохмесяцовы тэрмін навучання.
У вучэбным цэнтры створаны вучэбныя аддзяленні, якія складаюцца з цыклаў. Увядзенне пасад выкладчыцкага складу дазволіла замяніць афіцэраў — камандзіраў узводаў прапаршчыкамі, вызваліўшы тых ад правядзення заняткаў па асноўных прадметах навучання. У камандзіраў падраздзяленняў з’явілася больш часу для індывідуальнай працы з падпарадкаванымі і ўмацавання ваеннай дысцыпліны ў калектыве.
Арганізацыйна-штатная структура 72-га АВЦ сёння складаецца з упраўлення, школы па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы, пяці школ па падрыхтоўцы спецыялістаў родаў войскаў і спецыяльных войскаў, цэнтра тэхнічнага забеспячэння, цэнтра тылавога забеспячэння, асобнага батальёна аховы і абслугоўвання.[4] Яна дазваляе штогод рыхтаваць прапаршчыкаў па 23 спецыяльнасцях (тэрмін навучання — 5 месяцаў), малодшых камандзіраў і спецыялістаў па 81 спецыяльнасці (тэрмін навучання — 4 і 3 месяца).
З сакавіка 2011 года для падвышэння ўзроўню падрыхтоўкі ваенных тэрміны навучання для малодшых спецыялістаў павялічаны да чатырох, малодшых камандзіраў — да чатырох з паловай месяцаў.
Асноўны касцяк выкладчыцкага складу — малодшыя афіцэры ад старэйшага лейтэнанта да капітана. Што да грамадзянскага персаналу, гэта пераважна ваенныя запасу і ў адстаўцы, якія прайшлі доўгі шлях у войсках. Шматлікія з іх займалі пасады камандзіраў палкоў і іх намеснікаў, камандзіраў батальёнаў і іх намеснікаў. Зыходзячы з гэтага, наладжана вучэбна-метадычная праца — за меней дасведчаным выкладчыкам замацоўваецца больш дасведчаны. Выкладчыкі праходзяць стажыроўкі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, плюс два разы ў год з імі праводзяцца трохдзённыя вучэбна-метадычныя зборы[5].
Сёння 72-і гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў з’яўляецца адным са складнікаў падрыхтоўкі ваенных кадраў, на які ўскладзены такія задачы, як:
Пасада | Званне | Прозвішча імя, імя па-бацьку |
---|---|---|
Начальнік 72-га гвардзейскага АВЦ | гвардыі генерал-маёр | Уладзіслаў Міхайлавіч Будзік |
Начальнік штаба — першы намеснік начальніка 72-га гвардзейскага АВЦ | гвардыі палкоўнік | Уладзімір Валер’евіч Жылевіч |
Намеснік начальніка — начальнік вучэбнага аддзела 72-га гвардзейскага АВЦ | гвардыі палкоўнік | Аляксандр Мікалаевіч Пугач |
Намеснік начальніка цэнтра па ідэалагічнай рабоце — начальнік аддзялення ідэалагічнай працы 72-га гвардзейскага АВЦ | гвардыі падпалкоўнік | Дзяніс Аляксандравіч Канышаў |
Намеснік начальніка па ўзбраенню — начальнік тэхнічнай часці 72-га гвардзейскага АВЦ | гвардыі палкоўнік | Алег Аляксеевіч Нікалаенкаў[7] |
Намеснік начальніка па тылу — начальнік тыла 72-га гвардзейскага АВЦ | гвардыі палкоўнік | Аляксандр Валер’евіч Цыруль |
Арганізацыйна-штатная структура 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў складаецца з:
Вучэбны працэс у 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры арганізаваны і праводзіцца на падставе актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прававых актаў Міністэрства абароны, праграм падрыхтоўкі спецыялістаў і ўяўляе сабой мэтанакіраваную дзейнасць выкладчыцкага складу і камандзіраў вучэбных падраздзяленняў у якаснай падрыхтоўцы камандзіраў і малодшых спецыялістаў.
У вучэбным цэнтры вызначана строгая паслядоўнасць у арганізацыі вучэбнага працэсу. Падрыхтоўка курсантаў пачынаецца з атрымання імі неабходных тэарэтычных ведаў. Пачатковыя практычныя навыкі набываюцца пры правядзенні тэарэтычных заняткаў, заняткаў у камп’ютарных класах, на трэнажорах, агнявых месцах, пасля чаго курсанты прыступаюць да заняткаў на тэхніцы, дзе замацоўваюць і ўдасканальваюць практычныя навыкі і ўменні.
Асноўным прынцыпам падрыхтоўкі курсантаў з’яўляецца паслядоўнае і паэтапнае навучанне «ад простага да складанага». На першапачатковых этапах навучання даюцца неабходныя тэарэтычныя веды, набываюцца пачатковыя практычныя навыкі на УТ і ТС, якія ў наступным удасканальваюцца на тэхніку вучэбна-баявой групы ў выніку сістэматычнага правядзення заняткаў і трэніровак з выкарыстаннем штатнай баявой тэхнікі і зброі.
Трэніроўкі на трэнажорах максімальна палягчаюць засваенне УВТ ва ўмовах, характэрных для сучаснага бою, шляхам выпрацоўкі ў курсантаў дакладных, каардынаваных практычных навыкаў і ўменняў.
Мэтазгоднасць ужывання трэнажораў абумоўлена:
Для навучання курсантаў у вучэбным цэнтры маецца: палявая, прыказарменная, класная і ротная вучэбна-матэрыяльная база, якая ўключае ў сябе:
Акрамя таго, у кожным вучэбным падраздзяленні (вучэбная рота, батарэя) маецца пераносная ротная вучэбна-матэрыяльная база, якая дазваляе праводзіць заняткі па ўсіх прадметах баявой падрыхтоўкі.
У мэтах скарачэння часу для перасоўвання да месцаў заняткаў у непасрэднай блізкасці абсталяваны машынадром для падрыхтоўкі механікаў-вадзіцеляў інжынернай тэхнікі і войскаў СПА (абсталяваны камандны пункт і маршрут руху, які забяспечвае выкананне практыкаванняў паводле Курсу кіравання), для правядзення заняткаў па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы са спецыялістамі сувязі абсталявана вучэбнае тактычнае поле, на тэрыторыі 114-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы абсталяваны ўчастак тактычнага поля для правядзення заняткаў па тактычнай (тактыка-спецыяльнай) падрыхтоўцы.
Наяўная вучэбна-матэрыяльная база ў поўным аб’ёме забяспечвае якаснае правядзенне заняткаў з курсантамі па ўсіх прадметах навучання.
114-я гвардзейская Чэнстахоўская ордэнаў Кутузава III ступені, Багдана Хмяльніцкага II ступені і Чырвонай Зоркі школа па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы. Начальнік школы — гвардыі падпалкоўнік Баранскі Уладзімір Сяргеевіч. Школа рыхтуе спецыялістаў:
3-я гвардзейская Мінска-Гданьская, Вісленская, ордэна Леніна, Чырванасцяжная, ордэнаў Суворава II і III ступені, ордэна Кутузава III ступені школа падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў. Начальнік школы — гвардыі маёр Вадзім Віталевіч Дыёдзіца.
Школа рыхтуе спецыялістаў:
59-я Жытомірская Чырванасцяжная школа падрыхтоўкі спецыялістаў па эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі і рамонтных падраздзяленняў. Начальнік 59 школы — падпалкоўнік Андрэй Уладзіміравіч Чухлеб.
Школа рыхтуе спецыялістаў:
Начальнік 12-й школы падрыхтоўкі спецыялістаў — падпалкоўнік Валерый Віктаравіч Раманоўскі. Школа рыхтуе спецыялістаў:
Начальнік 320-й школы падрыхтоўкі спецыялістаў падпалкоўнік Алексей Виктаравіч Зікратьев[удакладніць].
Школа рыхтуе спецыялістаў:
307-я гвардзейская ордэнаў Кутузава III ступені і Багдана Хмяльніцкага II ступені школа падрыхтоўкі спецыялістаў мотастралковых падраздзяленняў. Начальнік школы — падпалкоўнік Аляксей Валер’евіч Малчанаў Школа рыхтуе спецыялістаў:
Начальнік цэнтра — палкоўнік Баранскі Владзімір Сергеевіч[удакладніць]. Падраздзяленні ЦТЭХЗ выконваюць задачы па тэхнічным забеспячэнні ходу навучання курсантаў па спецыяльнасцях у вучэбных вайсковых часцях. У склад ЦТЭХЗ уваходзяць: — рамонтны батальён; — батальён забеспячэння (школ падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і мотастралковых падраздзяленняў); — батальён забеспячэння (школ падрыхтоўкі спецыялістаў родаў войскаў і службаў); — узвода тэхнічнага абслугоўвання.
Начальнік — палкоўнік Віктар Васільевіч Мультан. Асноўнымі задачамі Цэнтра тылавога забеспячэння з’яўляюцца:
Камандзір 197-га АБАА — падпалкоўнік Алексей Iванавіч Пыцель. 197-й АБАА ў наш час уключае:
1 верасня 2013 года ў 2-й вучэбнай танкавай роце 3-й школы 72-га АВЦ памёр ваенны тэрміновай службы радавы Уладзіслаў Ягадкін. Праверка следчай камісіі паказала, што гвалтоўнай смерці не было, прычынай смерці стала вострая каранарная недастатковасць з прычыны ішэмічнай хваробы сэрца. Паводле заключэння ваенна-ўрачэбнай камісіі, Ягадкін быў абмежавана прыдатны да праходжання вайсковай службы, бо меў артэрыяльную гіпертэнзію 1-й ступені[9].
19 студзеня 2017 года ў вучэбным цэнтры памёр салдат паветрана-дэсантных войскаў. Паводле інфармацыі ад крыніц, хлопцу стала кепска проста на пляцы, выратаваць яго не здолелі. У Міністэрстве абароны факт смерці пацвердзілі, але не каментавалі падрабязнасці здарэння[10].
3 кастрычніка 2017 года ў падвальным памяшканні на тэрыторыі 3-й школы ў Пячах быў знойдзены труп вайскоўца тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Афіцыйная версія смерці — самагубства. Звесткі пра смерць у Пячах з’явілася ў інтэрнэце напачатку кастрычніка. Інфармацыю пра самагубства салдата ў Барысаўскім раёне афіцыйна пацвердзілі ў Мінабароны, але імя чалавека і дэталі справы апавядаць адмовіліся. Пазней стала вядома, што гаворка ідзе пра 21-гадовага ўраджэнца Пінска Аляксандра Коржыча. Яго прызвалі ў войска вясной 2017 года, хлопец трапіў у вайсковую часць у Пячах. Следчы камітэт праводзіў праверку па факце смерці. «Падчас правядзення агляду месца здарэння прыкметаў крымінальнага характару следствам не знойдзена. Дадзеныя, атрыманыя ў выніку першапачатковых мерапрыемстваў, дазваляюць разглядаць у якасці асноўнай версіі суіцыд», — паведаміла TUT.by прадстаўнік СК Таццяна Беланог[11].
15 красавіка 2020 г. салдата з печынскага цэнтра накіравалі ў галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр у Мінску з пнеўманіяй і на наступны дзень у яго знайшлі SARS-CoV-2. Ён стаў адным з першых беларускіх вайскоўцаў, пацярпелых ад каранавіруснай эпідэміі 2020 года[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.