адна з раманскіх моў From Wikipedia, the free encyclopedia
Французская мова (français, la langue française) — адна з раманскіх моў гала-раманскай падгрупы. Родная мова большасці насельніцтва ў Французскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Гаіці, Манака, а таксама каля чвэрці насельніцтва Канады і ў франкамоўных абласцях Швейцарыі (Рамандыя) і Бельгіі (Валонія і Брусель).
Французская мова | |
---|---|
Саманазва | français |
Краіны | — |
Рэгіёны | Заходняя Еўропа і былыя французскія калоніі ў Афрыцы, Паўночнай Амерыцы і Акіяніі |
Афіцыйны статус |
Каля 30 краін
Залежныя тэрыторыі:
Рэгіёны:
Арганізацыі:
|
Арганізацыя, якая рэгулюе | Французская акадэмія, Каралеўская акадэмія французскай мовы і літаратуры[d] і Office québécois de la langue française[d] |
Агульная колькасць носьбітаў |
каля 115 мільёнаў[1] (каля 274 млн. чал. валодаюць як першай ці другой мовай[2]) |
Рэйтынг | 14[3] |
Статус | у бяспецы[d][4][5] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | Лацініца (французскі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | фра 745 |
ISO 639-1 | fr |
ISO 639-2 | fre (B); fra (T) |
ISO 639-3 | fra |
WALS | fre |
Ethnologue | fra |
Linguasphere | 51-AAA-i |
ABS ASCL | 2101 і 21 |
IETF | fr |
Glottolog | stan1290 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Французская мова з'яўляецца нашчадкам гаворак лацінскай мовы Рымскай імперыі, як і італьянская, партугальская, іспанская, румынская, сардзінская і каталонская мовы. Яе бліжэйшымі сваякамі аднак з'яўляюцца іншыя мовы ойль і французска-крэольскія мовы . Яе развіццё праходзіла таксама пад уплывам кельцкіх моў рымскай Галіі і германскай франкскай мовы ў перыяд узмацнення франкскай дзяржавы.
У свеце на французскай мове размаўляе ад 173 (1998) да 500 мільёнаў чалавек (2005). Колькаснае размеркаванне франкафонаў прадстаўлена ў наступнай табліцы:
Французская мова з'яўляецца афіцыйнай мовай многіх краін свету і шырока ўжываецца ў некаторых іншых краінах. Нацыі, якія карыстаюцца французскай мовай, аб'яднаныя словам «франкафонія». Па-за лінгвістычным аспектам, Галоўны савет па франкафоніі спрыяе рознабаковым сувязям паміж адной трэццю краін свету. Гэта і вызначае агульны стан французскай мовы ў свеце.
Між тым, на міжнароднай арэне роля французскай мовы памяншаецца, асабліва ў параўнанні з англійскай мовай. Тым не менш, французская мова застаецца адной з афіцыйных моў наступных міжнародных арганізацый:
Французская мова — адна з шасці афіцыйных і дзвюх рабочых моў ААН і яе агенцтваў.
Французскую мову выкладаюць у многіх універсітэтах свету. Найбольш яна распаўсюджана ў сферах дыпламатыі, журналістыкі, юрыспрудэнцыі і вышэйшай адукацыі.
На сённяшні дзень добра прыкметна зніжэнне частаты выкарыстання французскай мовы ў міжнародных арганізацыях. Хоць французская мова захоўвае высокі статус у свеце, выкарыстоўваецца яна ўсё менш і менш. У ААН Агенцтва Франкафоніі мае статус назіральніка з 1995 года. Тым не менш, англійская мова пераважае ў якасці рабочай мовы, нягледзячы на тое, што са 185 краін-членаў ААН 56 з'яўляюцца ўдзельнікамі Франкафоніі, і вялікая частка з іх просіць сакратарыят ААН весці зносіны з імі на французскай мове. Малое выкарыстанне французскай у многім залежыць ад умоў набору персаналу (веданне французскай не з'яўляецца неабходным патрабаваннем), перавагі англамоўнага асяроддзя, і ад бюджэтных скарачэнняў.
У ЕС французская мова з'яўляецца афіцыйнай мовай. Будучыня мовы залежыць ад таго, якое месца яна зойме ў зменлівым ЕС. Далучэнне да ЕС Фінляндыі, Аўстрыі, Швецыі яшчэ больш аслабіла пазіцыі французскай мовы, бо гэтыя краіны пераважна выкарыстоўваюць у якасці сродка зносін англійскую мову. Пашырэнне ЕС прыводзіць да немагчымасці выканання прынцыпу Рымскага дагавора аб тым, што мовы ўсіх краін-членаў з'яўляюцца афіцыйнымі мовамі ЕС[6].
Вядомы французскі лінгвіст Р. Шадэнсон (фр.: Robert Chaudenson) выказаў радыкальную прапанову: захаваць тры рабочыя мовы — англійскую, французскую і нямецкую. На думку былога прэм'ер-міністра Францыі Жаспена: «унутры ЕС захаванне моўнай разнастайнасці з'яўляецца адной з найважнейшых задач. Іменна ад таго, якое месца зойме французская мова ў Еўропе, залежыць тое, наколькі яна захавае сваю прывабную сілу ў свеце. Ні адна мова не можа стаць адзінай мовай зносін у інстытутах ЕС. Іменна таму Францыя вядзе працу, накіраваную на ўзмацненне выкарыстання французскай як рабочай мовы».
Французскі алфавіт створаны на аснове лацінскага пісьма. У алфавіце 26 літар, 5 дыякрытычных знакаў і 2 лігатуры, якія агулам утвараюць 42 сімвалы.
Літары з дыякрытыкай: Àà Ââ Çç Èè Éé Êê Ëë Îî Ïï Ôô Ùù Ûû Üü Ÿÿ. Замена літары з дыякрытыкай на літару без дыякрытыкі дапускаецца толькі для вялікіх літар; напісанне малой літары без дыякрытыкі з'яўляецца арфаграфічнай памылкай.
Лігатуры: Ææ Œœ. Літары k, w і лігатура æ (рэдкая і факультатыўныя) выкарыстоўваюцца толькі ў замежных словах. Пры ўпарадкаванні дыякрытычныя знакі не ўлічваюцца (за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі імі).
Групы французскіх дыялектаў[7][8]:
У аснову літаратурнай французскай мовы лёг франсійскі дыялект (Іль-дэ-Франс).
Сёння на тэрыторыі Францыі назіраецца распад дыялектаў і ўтварэнне рэгіянальных варыянтаў французскай мовы[7].
Прыклады французскіх рэгіяналізмаў:
Існуюць таксама нацыянальныя варыянты французскай мовы ў Бельгіі (валонскі дыялект), Швейцарыі, Канадзе, а таксама некаторыя (у асноўным, фанетычныя ды лексічныя) адметнасці ў краінах Афрыкі.
У Луізіяне (ЗША) і на Гаіці, а таксама на Малых Антыльскіх і Маскарэнскіх астравах на аснове французскай мовы склаліся крэольскія мовы.
У французскай мове ярка выражаныя многія агульныя рысы раманскіх моў.
Вакалічная сістэма характарызуецца супрацьстаўленнем галосных па пад'ёме (адкрытыя і закрытыя [е] ды [о]), рада (пярэдні ды задні [а]), лабіялізацыі, назалізацыі, адсутнасцю дыфтонгаў, пазіцыйнай даўжынёй галосных.
Кансанантная сістэма бяднейшая за іншыя раманскія мовы (менш палаталізаваных фанем, адсутнасць афрыкат).
Фанемы вызначаюцца трываласцю дыферэнцыйных прызнакаў, у рэалізацыі — выразнай артыкуляцыяй, адносна невялікімі пазіцыйнымі зменамі.
У французскай мове аксітанальны націск (падае на апошні склад слова, а дакладней, фанетычнага слова). Адметнасць французскага маўлення — утварэнне адзінага фанетычнага слова з агульным націскам з граматычных груп.
Большая схільнасць французскай мовы да аналітычнага тыпу праяўляецца ў аналітычных формах складаных часоў (passé composé, passé immédiat, future immédiat, plus-que-parfait, passé antérieur, futur antérieur), станаў, ступеней параўнання. Праяўляецца тэндэнцыя да марфалагічнай нязменнасці слова. Адпаведна, такія граматычныя значэнні як род, лік, склон выражаюцца з дапамогай сінтаксісу; часта ўжываюцца службовыя словы (3 віды артыкляў, дэтэрмінатывы (займеннікавыя прыметнікі) mon, ce і г.д., прыдзеяслоўныя займеннікі je, tu, il і г.д., побач з самастойнымі займеннікамі moi, toi, lui).
Сістэму дзеяслова ўтвараюць 4 лады, 3 станы і разгалінаваная сістэма часавых форм, якія выражаюць а) значэнні абсалютнага і адноснага часу, б) актуальнасць дзеяння (passé simple — passé composé) в) абмежаванасць дзеяння ў часе (passé composé — imparfait).
У сінтаксісе французская мова характарызуецца наступнымі тэндэнцыямі:
Базавы лексічны фонд складаюць словы лацінскага паходжання (акрамя таго, з літаратурнай лацінскай мовы былі запазычаны многія словаўтваральныя мадэлі і сінтаксічныя звароты), а таксама пэўная колькасць гальскіх (гальскі субстрат) і франкскіх слоў (франкскі суперстрат).
Таксама ў французскай мове шмат запазычанняў з арабскай, англійскай, італьянскай, іспанскай і іншых раманскіх моў. Колькасць запазычанняў у размоўнай французскай мове (прыблізна 35 000 слоў) ацэньваюць у 13 % (гэта 4200 слоў). Рэйтынг запазычанняў выглядае наступным чынам[9]:
Адметнай рысай французскай лексікі з'яўляюцца так званыя этымалагічныя дублеты, у асноўным лацінскага паходжання. Гэта словы, якія паходзяць з аднаго кораня, але адно з іх, размоўнае, у выніку моўнай эвалюцыі дэфармавалася, а другое, «навуковае», было запазычана ў адукаваных колах у «чыстым» выглядзе. Сярод этымалагічных дублетаў пераважаюць пары «размоўны» назоўнік / «навуковы» прыметнік, напрыклад:
Французская пісьменнасць грунтуецца на лацінскім алфавіце, да якога дадалі лігатуры і дыякрытычныя знакі.
Пісьмовая форма значна адрозніваецца ад вуснай і вызначаецца схільнасцю да іншага, сінтэтычнага, моўнага тыпу[7]. Гэта звязана з тым, што правапіс французскіх слоў, у асноўным, грунтуецца на гістарычным прынцыпе, а развіццё французскай мовы з 5 ст. характарызавалася пераходам ад сінтэтычнага (класічная лацінская мова) да аналітычнага моўнага тыпу.
Гісторыя французскай мовы пачынаецца з заваявання Галіі рымскімі войскамі пад камандаваннем Юлія Цэзара ў 58-50 гг. да н.э. У той час насельніцтва Галіі складалі шматлікія кельцкія плямёны, якія размаўлялі на розных мовах. Пасля захопу Галіі пачынаецца доўгі працэс раманізацыі гэтага края, у выніку чаго лацінская мова была прынята галамі. Падчас раманізацыі лацінская мова моцна змянілася. У першую чаргу, гэта закранула яе фанетычную і граматычную сістэмы. Мяркуюць, што найстаражытнейшым тэкстам на romana lingua, старафранцузскай мове, з'яўляюцца «Страсбургскія клятвы» (842)[10]. Першае сведчанне існавання «раманскай мовы» адносіцца да 813 года, калі падчас Турскага сінода епіскапам раяць чытаць пропаведзі на народнай мове, бо іначай іх не разумеюць прыхаджане. Першы мастацкі тэкст на старафранцузскай мове — «Секвенцыя аб святой Еўлаліі» (880—881), у якой бачаць вялікі ўплыў пікардска-валонскай гаворкі[11].
У параўнанні з сучаснай для старафранцузскай характэрна
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.