від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Ятры́шнік мужчынскі[3] (Orchis mascula) — від кветкавых раслін роду Ятрышнік (Orchis) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Ятрышнік мужчынскі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см, з двума авальнымі клубнямі. Сцябло прамастойнае, мясістае, з фіялетавымі плямамі знізу. Лісце шырокаланцэтнае, звужанае да асновы, даўжынёй 7—12 см, часта з фіялетава-пурпуровымі плямамі, сабранае каля асновы сцябла. Кветкі светла-пурпуровага, ружовага або бледна-фіялетавага колеру. Суквецце — разрэджаны колас. Плод — каробачка.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй Азіі (Іран, Ірак, Ліван, Турцыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), на Каўказе і Канарскіх астравах[4].
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на вільготных лугах, узлесках і палянах, ускрайках балот, пераважна на карбанатных глебах. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня[6]. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені[6]. Энтамафіл і анемахор[6]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (клубнямі).
Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў[6]. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі, Паўднёвай Асеціі[5]. Уключаны ў Дадатак II Канвенцыі CITES[6].
Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.