Яраслаўская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яраслаўская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Цвярской, Маскоўскай, Іванаўскай, Уладзімірскай, Кастрамской і Валагодскай абласцямі.
Яраслаўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ярославская область | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у |
Цэнтральная федэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
||||
Уключае | 17+3 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Яраслаўль | ||||
Дата ўтварэння | 1936 | ||||
Губернатар | Міхаіл Яўраеў[d] | ||||
Афіцыйная мова | руская мова | ||||
Насельніцтва (2010) | 1 306 553[1] | ||||
Нацыянальны склад | рускія 95,15% | ||||
Плошча |
36 400 км² (60-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
294 м |
||||
Часавы пояс | GMT +3 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-YAR | ||||
Тэлефонны код | 485 | ||||
Код аўтам. нумароў | 76 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны склад: рускія (95,2 %), украінцы (1,0 %), татары (0,4 %) і інш.
Вобласць падзяляецца на 17 раёнаў.
Яраслаўская вобласць размешчана на поўначы еўрапейскай часткі Расіі, у цэнтры Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе з Уладзімірскай, Валагодскай, Іванаўскай, Кастрамской, Маскоўскай, Цвярской абласцямі. Адлегласць ад абласнога цэнтра да Масквы складае 282 км.
Клімат умерана-кантынентальны[2]. Лета — адносна цёплае, кароткае; зіма — умерана халодная, працяглая.
Тэрыторыя вобласці адносіцца да басейна адной з найбуйнейшых рэк Расіі — Волгі, якая злучае рэгіёны Балтыйскага, Белага, Каспійскага, Чорнага і Азоўскага мораў, яе працягласць на тэрыторыі вобласці складае 340 км. Волга рэгулюецца плацінай і стала практычна ланцугом вадасховішчаў. Возера Нера.
У другой палове I тысячагоддзя н.э. тэрыторыя края засяляецца фіна-ўгорскім народам мера. У IX—X стагоддзях Верхняе Паволжжа пачынае мірна засяляцца славянамі, гэта былі прадстаўнікі ільменскіх славен і крывічоў, яны паступова змешваліся з меранамі. Першым з гарадоў, які ўзнік на тэрыторыі края, быў размешчаны на возеры Нера Растоў, які згадваецца ў летапісе ўжо ў 862 годзе. Сюды кіеўскія князі пасылалі князя альбо намесніка, які кіраваў усёй Паўночна-ўсходняй Руссю. У 991 годзе была заснавана Растоўская епархія — адна з найстарэйшых на Русі. Не пазней 1010 года растоўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч заснаваў на Волзе горад Яраслаўль. У пачатку XIII стагоддзя на ўдзельныя княства распалася і Паўночна-Усходняя Русь; асноўнымі княствамі на тэрыторыі сучаснай Яраслаўскай вобласці былі Пераслаўскае (1175—1302), Растоўскае (1207—1474), Угліцкае (1216—1605) і Яраслаўскае (1218—1471), якія паступова раздрабіліся на яшчэ больш дробныя ўдзелы. У лютым 1238 года Паўночна-Усходняя Русь была спустошана падчас татара-мангольскага нашэсця.
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2010 года колькасць насельніцтва складае 1 272 468 чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 35,9 чал. на км² (2010), доля гарадскога насельніцтва — 81,8 % (2009). Нацыянальны склад: рускія (95,15 %), украінцы (1 %), татары (0,45 %) і іншыя.
Яраслаўская вобласць уваходзіць у лік найбольш развітых у прамысловым дачыненні да рэгіёнаў краіны. Каля 300 яраслаўскіх прадпрыемстваў маюць федэральны значэнне і з'яўляюцца лідарамі ў сваіх галінах. Асноўныя мінеральна-сыравінныя рэсурсы вобласці ёсць кварцавы пясок, жвір, торф, мінеральныя воды, вапнавыя туфы, тонкія істужачныя гліны, мінеральныя фарбы. Вядучымі галінамі прамысловасці вобласці з'яўляюцца машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.