Кастрамская вобласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастрамская вобласцьmap

Кастрамская вобласць (руск.: Костромская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Цэнтр і найбуйнейшы горад Кастрама. Працягласць Кастрамскай вобласці з поўначы на поўдзень — 260 км, з захаду на ўсход — 420 км. Тэрыторыя — 60,2 тыс. км². На поўначы Кастрамская вобласць мяжуе з Валагодскай вобласцю, на поўдні — з Іванаўскай і Ніжагародскай абласцямі, на захадзе — з Яраслаўскай, на ўсходзе — з Кіраўскай вобласцю.

Хуткія факты Кастрамская вобласць, Краіна ...
Кастрамская вобласць
Thumb
Thumb Thumb
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 13 жніўня 1944
Кіраўнік Sergey Sitnikov[d]
Насельніцтва
• 566 266 чал. (2024)
Плошча
• 60 200 км²
Thumb
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][3]
Код ISO 3166-2 RU-KOS
Код аўтам. нумароў 44
Афіцыйны сайт
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,1 %) і інш. Вобласць падзяляецца на 24 раёны.

Геаграфія

Тэрыторыя вобласці ўяўляе сабой пагорыстыя раўніну, у межах якой вылучаюцца: на захадзе — Кастрамская нізіна (вышыня 80-100 м), у цэнтры — Галіцкае ўзвышша (вышыня да 293 м) і Волга-Унжанская нізіна (вышыня да 150 м), на паўночным усходзе — Паўночныя Увалы (вышыня да 227 м).

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −11,7 °C на паўднёвым захадзе да −14,2 ° поўначы і паўночным усходзе; ліпеня — адпаведна 17,9 °C і 17,6 °C. Ападкаў 550—600 мм у год. Вегетацыйны перыяд 156—166 сутак. Па тэрыторыі вобласці працякаюць: на паўднёвым захадзе Волга, а з поўначы на поўдзень яе левыя прытокі: Кастрама, Унжа і Вятлуга. Найбольш буйныя азёры — Галіцкае і Чухламскае. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы: гліністыя і суглінкавыя на захадзе і паўночным усходзе, пясчаныя і супясчаныя — у цэнтры і на паўднёвым усходзе. У паніжэннях рэльефу распаўсюджаныя тарфяна-балотныя, уздоўж рэк і азёр — алювіяльныя глебы. Кастрамская вобласць размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць 4,1 млн га.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 26 кастрычніка 2016.

2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.