261-ы Папа Рымскі (1958—1963), святы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян XXIII, Іаан XXIII[5], святы (свецкае Анджэла Джузэпэ Ранкалі, італ.: Angelo Giuseppe Roncalli; 25.11.1881, Сота-іль-Монтэ каля г. Бергама, Італія — 3.6.1963) — Папа Рымскі (1958—1963).
Ян XXIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Ioannes PP. XXIII | |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая Царква | ||||||
Папярэднік | Пій XII | ||||||
Пераемнік | Павел VI | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пій XII | ||||||
Пераемнік | Павел VI | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар тэалогіі[d] | ||||||
Дзейнасць | ксёндз, каталіцкі дыякан | ||||||
Нараджэнне |
25 лістапада 1881[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 чэрвеня 1963[3][1][…] (81 год) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Giovanni Battista Roncalli[d] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 10 жніўня 1904 | ||||||
Кардынал з | 12 студзеня 1953 | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Бергама, атрымаў тэалагічную адукацыю ў Рыме і прыняў сан свяшчэнніка (1904). У 1919—21 рэктар семінарыі. 3 1925 біскуп, у 1925—53 прадстаўнік Ватыкана ў шэрагу краін. У 1953 атрымаў сан кардынала. У 1953—58 патрыярх Венецыі.
Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. У час каранацыі не дазволіў епіскапам цалаваць яго калені і стопы, а толькі пярсцёнак. Першы Папа пасля 1870 г., які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведванне зняволеных у турме).
Праводзіў курс ватыканскай палітыкі, накіраваны на абнаўленне царкоўнага жыцця і аб’яднанне з іншымі хрысціянскімі цэрквамі; выступаў за мірнае суіснаванне дзяржаў з розным грамадскім ладам, за раззбраенне і мірнае вырашэнне спрэчных міжнародных пытанняў. Склікаў Першы сінод для Рымскай дыяцэзіі ў Латэранскім саборы, адначасова першы сінод у гісторыі Рыма (24.1 — 31.1.1960). 3 мэтай прыняцця каталіцкай царквой новага курсу і ўмацавання яе пазіцый склікаў Другі Ватыканскі сабор (11.10.1962), на якім абмяркоўваліся царкоўныя рэформы. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіепіскапа.
Абвешчаны багаслаўлёным у 2000, рэшткі цела перанесены з падзямелляў Ватыкана ў сабор Св. Пятра. У 2014 абвешчаны святым.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.