Апостальскі Палац, таксама званы Папскі Палац ці Ватыканскі Палац — афіцыйная рэзідэнцыя Папы Рымскага ў Ватыкане.
Славутасць | |
Апостальскі палац | |
---|---|
італ.: Palazzo Apostolico | |
| |
41°54′13″ пн. ш. 12°27′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Даната Брамантэ |
Дата заснавання | 30 красавіка 1589 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У комплекс будынкаў Апостальскага палаца ўваходзяць Папскія Апартаменты, урадавыя ўстановы Рымска-каталіцкай царквы, некалькі капліц, Ватыканскія музеі і Бібліятэка Ватыкана. Залы для аўдыенцый размяшчаюцца на 3 паверсе палаца, сярод іх Кліменцінская зала, Зала кансісторый, Вялікая і Малая тронныя залы, папская бібліятэка (кабінет Папы і памяшканне для прыватных аўдыенцый). На чацвёртым паверсе знаходзяцца памяшканні папскага сакратарыята. У палацы больш за 1000 памяшканняў, якія маюць сусветную вядомасць дзякуючы найвялікшым творам мастацтва, якія знаходзяцца ў іх: Сіксцінская капэла і яе знакамітыя фрэскі столі, выкананыя Мікеланджэла (адноўленыя ў 1980—1990 гг.) і Станцы Рафаэля.
Іншая папская рэзідэнцыя знаходзіцца ў Латэранскім Палацы, а ў гарадку Кастэль Гандольфа размяшчаецца загарадная летняя рэзідэнцыя.
Да пераносу сталіцы Італіі ў Рым у 1871 г. летняй рэзідэнцыяй Папы служыў Квірынальскі палац.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.