вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Язэп Аляксандравіч Юхо (19 сакавіка 1921, Менск — 29 ліпеня 2004, Мінск) — беларускі гісторык права, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ (1983), заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябар Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання ЗБС «Бацькаўшчына».
Язэп Аляксандравіч Юхо | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1921 ці 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 2004 ці 2004[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | правазнаўства[2], гісторыя дзяржавы і права[d][2] і канстытуцыйнае права[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Таісія Доўнар |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў Горкаўскае вучылішча зенітнай артылерыі (1941).
У час Другой сусветнай вайны камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зенітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім франтах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. У 1946 годзе звольніўся з арміі.
Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949), аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1954).
Працаваў народным суддзёй Варашылаўскага раёна Мінска, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964).
Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Аўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980).
Адзін з ініцыятараў перавыдання Статута ВКЛ 1588 года, адзін з аўтараў перакладу, каментарыяў і даведніка.
Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай зоркі, Айчыннай вайны I ступені, баявымі медалямі, медалём Францыска Скарыны (1996). Лаўрэат навуковай прэміі імя У. І. Пічэты[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.