From Wikipedia, the free encyclopedia
Эра Саарынен (фінск.: Eero Saarinen; 20 жніўня 1910, Кірканумі, Фінляндыя, — 1 верасня 1961, Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША) — амерыканскі архітэктар.
Эра Саарынен | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1961[1][2][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Фінляндыя, ЗША |
Бацька | Эліэль Саарынен[4] |
Маці | Loja Saarinen[d][4] |
Дзеці | Eric Saarinen[d] і Eames Saarinen[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Сент-Луіс, Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Washington Dulles International Airport[d] і Міжнародны аэрапорт імя Джона Кэнэдзі[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Эліэля Саарынена. З 1923 г. жыў у ЗША. Скончыў архітэктурны факультэт Ельскага універсітэта ў Нью-Хейвене (штат Канектыкут; 1934). Пасля смерці бацькі завяршыў рэалізацыю іх сумеснага праекта Тэхнічнага цэнтра кампаніі «Джэнерал мотарс» у Уорэне (штат Мічыган; 1945—1955), адзначанага уплывам Л. Міс ван дэр Роэ. У далейшым Саарынен перайшоў ад строгага рацыяналізму да пошукаў сімвалічнай выразнасці архітэктурнай формы, яе вытанчанай індывідуалізацыі і рамантычнай экспрэсіі (капэла Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы, штат Масачусетс, 1955; хакейны стадыён Ельскага ўніверсітэта, 1958), звяртаецца да скульптурных метадаў формаўтварэння (аэравакзал кампаніі TWA ў аэрапорце Кенэдзі ў Нью-Ёрку, 1962). Сярод твораў Саарынена арганічным спалучэннем пластычна багатай архітэктурнай формы і будаўнічай канструкцыі вылучаецца будынак аэрапорта імя Далеса блізу Вашынгтона (скончаны ў 1962 г.). У канцы 1950-х гг. Саарынен стварыў шэраг збудаванняў у духу амерыканскага неакласіцызму (пасольства ЗША ў Лондане, 1960).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.