From Wikipedia, the free encyclopedia
Шпіна́т агародны[3][4] (Spinacia oleracea) — кветкавая расліна роду Шпінат (Spinacia) сямейства Аксамітнікавыя.
Шпінат агародны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Аднагадовая, холадаўстойлівая (вегетацыйны перыяд 25—30 дзён), перакрыжаванаапыляльная, у асноўным двухдомная травяністая расліна. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце суцэльнае.
Вырошчваецца як харчовая расліна. Спачатку дае разетку сакавітага лісця, якое спажываюць у ежу, пазней — кветкавае сцябло. Лісце шпінату мае ў сабе 0,5 % клятчаткі, 2,28 % сырога бялку, 55 мг вітаміну С на 100 г сырой масы рэчыва, фоліевую кіслату і інш. Па наяўнасці жалеза шпінат пераўзыходзіць іншыя агароднінныя культуры.
Маладое лісце шпінату спажываюць у салатах, супах, як гарнір, для кансервавання і інш.; карысны ў дзіцячым дыетычным харчаванні пры малакроўі і страўнікава-кішачных захворваннях.
Шпінат патрабуе ўрадлівай і вільготнай глебы з рэакцыяй блізкай да нейтральнай. У адкрытым і ахаваным грунце шпінат вырошчваюць як самастойную культуру або ім ушчыльняюць іншыя культуры. Сеюць у некалькі тэрмінаў з інтэрвалам 10—12 дзён напачатку вясны, летам — больш познія сарты, менш схільныя да стралкавання. Сеюць пяціраднымі стужкамі. Догляд пасеваў уключае рыхленне міжрадкоўяў, праполванне, паліванне. Убіраюць шпінат раніцай выбарачна праз 20—30 дзён пасля сяўбы, калі ёсць 5—6 развітых лістоў цёмна-зялёнага колеру і не ўтварыліся кветкавыя сцёблы. Расліну вырываюць з коранем, атрасаюць зямлю і складваюць у драўляныя скрынкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.