Тэрыторыя Чачэрскага староства знаходзіцца на Палессі, на землях былых плямёнаў радзімічаў
і дрыгавічоў[1]. У часы Рэчы Паспалітай на тэрыторыі староства размяшчаліся ўладанні г.зв. «сожскай шляхты» (ад ракі Сож, аналагічна «друцкай шляхце» ад ракі Друць), якая паходзіла ў асноўным з мясцовага баярства[2][3][4][5].
У сярэдзіне XIV ст.Чачэрск з навакольнымі землямі быў далучаны да Літвы, як цэнтр аднайменнай воласці, дзяржавы і староства да 1509 г.[6].
У 1510 г. паўстала Чачэрскае староства з правамі самакіравання[7], у цэнтры горада Чачэрска была ўзведзена драўляная ратуша, што ўскосна сведчыць аб тым, што Чачэрск меў Магдэбургскае права. У XV ст. у Чачэрску збудавалі замак (астрог).
У 1506 г., 1523 г., 1563 г. — рускія войскі разам з татарамі, пуціўльскі намеснік князь Рыгор Мяшчэрскі ваявалі супраць жыхароў дадзенага стараства[7].
З 1562 г. уладальнікі староства ўносілі ў казну на ўтрыманне войска «кварту» — 1/4 частку чыстага даходу.
22 кастрычніка 1629 года мястэчка Чачэрск і вёска Зяцькавічы па просьбе мяшчан атрымалі ад караляЖыгімонта III права на штотыднёвае правядзенне торгу і штогадовы кірмаш (працягласцю ў два тыдні)[9]. Староства — гэта дзяржаўны маёнтак, які даваў вялікі князь або кароль на часовае карыстанне феадалам у якасці натуральнай пенсіі за службу.
У 1633 г. — казакі з ваяводай І. Балашам ваявалі супраць жыхароў стараства, але дзякуючы добраму ўмацаванню замка Чачэрска яны адступілі.
У 1648 г. — казакі пад кіраўніцтвам палкоўнікаў Гаркушы і Подобайлы ваявалі супраць жыхароў стараства, але былі пабіты пад кіраўніцтвам Я. Пацея.
У Чачэрскае староства Рэчыцкага павета адміністрацыйна ўваходзілі воласці, войтаўства, асобныя баярскія паселішчы, фамільныя маёнткі, вёскі (польск.: wieś) і «дзяржавы» (польск.: dzierżawy). Чачэрскі замкам кіраваў Губернатар Чачэрскі (польск.: Gubernator Czeczerski). Замкавыя слугі жылі на ўскраіне горада Чачэрска. Сярод баяраў шляхты былі мастаўнічыя, дзясяцкія, войты. Царкоўны прычт меў зямельныя надзелы пры вёсках Вотар, Яцкевіч, Нізімковічы, Рыскава.
Па Інвентару 1704 г. да Чачэрскага стараства належала 22 вёскі у Чачэрскай воласці (без указання войтаўстваў): Вотар, Турыщанічы, Ліцвінавічы, Зяцькевічы, Вощанкі, Бярозаўка, Струмень, Валасовічы, Палессе, Колюды, Нізімковічы, Кублічы, Залессе, Стоўбынь, Хлусы, Пліскі, Дудзічы, Сябровічы, Рыскоў, Мутневічы, Глыбочыца[15].
Па Інвентары 1726 г. 24 вёскі належала Чачэрскаму замку. Сяляне якіх дзяліліся ў адміністрацыйным дачыненні на 6 войтаўства: Воласаўскае, Вотарскае, Залескае, Літвіноўскае, Палескае, Сяброўскае.
Паводле Люстрацыі 1765 года у Чачэрскім старостве быў г. Чачэрск (у колькасці 170 дамоў на 9 вуліцах[16]) і воласці: Пшедсожская з колькасцю 242 хрысціянскіх «дымоў»; Засожская з колькасцю 344 хрысціянскіх «дымоў». З 756 дымоў староства — 20 іўдзейскіх.
У структуры гэтых двух валасцей уваходзілі войтаўства: Шабраўскае, Літвіноўскае, Вотарскае, Стаўбунскае; Залескае, Анісімкаўскае, Воласаўскае, Палескае, Хлусоўскае, Грыцкоўскае, Беляёўскае.
У складзе іх былі сялянскія вёскі неваеннага саслоўя «цяглавых» (польск.: ciahlych).
Кожная вёска па Інвентару 1726 г. мела надзел землі «вотруб’е» для сельскагаспадарчых культур і жывёлагадоўлі, млыны, рудні з плавільным печамі, кузні (кавальня), рыбалоўныя возера, сукнавальні, крупадзёркі, бондарства, піваварства (броварская) і г.д. Млыны былі ў Чачэрску і вёсках Дудзічы, Ліцвінавічы, Анісімковічы (па Інвентару 1704 г. млыны, сукнавальні, крупадзёркі — у вёсках Ліцвінавічы, Нізімковічы, Дудзічы). Рудня з плавільным печамі — у вёсках Дудзічы, Малін, Рэчкі, Стовбынь (па Інвентару 1704 г. Рудня з плавільным печамі — у вёсках Столбынь і Рэчкі). Рыбны промысел — у азёрах вёсак Вотор, Туріщанічы, Ліцвінавічы, Струмень, Валасовічы, Нізімковічы, Залессе, Столбынь, Дудзічы, Сябровічы.
«Цяглае» саслоўе сялян мела свае «павіннасці» (польск.: Powinność ludzi ciahłych)[17]: павінна было даваць «подать» (падатак) ад кожнага «дыму» (дома) па 26 «грошаў» (12-15 капеек) або 1 меру мёду, меру хмелю, 1 курыцу. Статыстычна агульная «гушчыня засялення» староства сялянамі была на момант Інвентара 1704 г. 142 «дымы» з 24 вёсак[18]. На момант Інвентара 1726 г. — у валасцях 230 дамоў і ў слабодах 63 дамы (хрысціянскія)[19].
На момант Інвентара 1726 г. мяшчанскае неваеннае саслоўе было засяроджана ў асноўным у Чачэрску — на 7 вуліцах 104 дамы хрысціянскія і 5 дамоў іўдзейскіх. І мяшчане мелі свае саслоўныя «павіннасці»[20]. У цэнтры староства ў горадзе былі карчма, 3 гандлёвыя крамы, рынак, пляц, іўдзейская школа. У Чачэрску таксама былі цэрквы: Васкрасенская, Нікольская, Прачысценская, Спаская; каля замка — яшчэ касцёл святой Тройцы. «Павіннасці» саслоўя мяшчан (асноўныя заняткі) — жалі хлеб дворны, лавілі рыбу і рыхтавалі яе пра запас, дапамагалі саслоўю баяраў у рамонце і будаўніцтве і г. д. Іх «подать» — ад кожнага «дыму» па 18 «грошаў» (9-10 капеек).
Насельніцтва Чачэрскага староства агульным лікам у 542 «дымы» на момант Інвентара 1726 г. дзялілася на ваеннае саслоўе баяр і неваеннае мяшчан з сялянамі. Таму асобна ў склад Чачэрскага староства ўваходзілі баярскія пасёлкі (польск.: komput bojarów starostwa Czeczerskiego, «Спіс баяраў Чачэрскага староства» паводле Інвентара 1726 г.)[21] з дымамі (колькасцю дамоў, сем’яў): Багданавічы (5 дамоў), Воранаўшчына (9), Грамыкі (21), Енцы (6), Жабіна (10), Жалезнікі (15), Кароткавічы (10), Курагі (4), Лапічы (8), Сапагі (4), Свяцілавічы (7), Струмень (7), Сябровічы (8), Хізы (13), Шапатовічы (7), Шылавічы (10)[22]. На момант Інвентара 1726 г. у Чачэрскім старостве знаходзілася агульным лікам 144 баярскія дамы хрысціян. Адмысловыя, толькі гэтаму саслоўю ўласцівыя «павіннасці» (польск.: Punkta powinnosci bojarow starostwa Czeczerskiego) — выезд на абарону дзяржаўных граніц (польск.: bojarska obloha — «аблога баяраў»), рамонт байніц замкаў і замкавых умацаванняў, утрыманне мастоў, баяры з’яўляліся ў якасці паліцыі на кірмашы, вазілі пошту, павінны былі мець добрае ўзбраенне і каня і г. д.[23]. Іх «подать» — штогадовая «гіберна» 2770 злотых.
У XIV—XVII стст. праз Чачэрскае староства праходзіла дарога з горада Торунь ва Уладзімір (старажытны шлях на Балтыйскае мора), за праезд па якой бралі пошліну «з каня» па 3 грыўні і 4 дынарыя[24].
Чачэрскае староства было прыпісана да Нежынскагапалкаказакоў у 1654—1657 гг. На яго тэрыторыі раскватараваліся казакі, кіраваныя «беларускім, магілёўскім, гомельскім і чавускім» палкоўнікам Іванам Нячаем і ваяводам магілёўскім князем Іванам Рапніным[25]. Пасля смерці гетмана Івана Залатарэнкі пра дзейнасць прызначанага ім палкоўніка Івана Дарашэнкі засталіся дакументальныя згадкі ваяводаў Магілёва і Смаленска, сведчанне беларускіх сялян і мяшчан Чачэрскага староства аб казаках у звароце да ўладаў для следства: «Тыя казакі двары ім руйнуюць, саміх іх б’юць і мучаць, так што і праходу ад тых казакоў не стала, нават на торг да іх ніхто не смее ехаць»; «наязджаюць казакі, сёлы знішчаюць і сялян сякуць, маёмасць адбіраюць»; казакі «не слухаюць, б’юць, рабуюць, вяжуць і садзяць»; казакі «прыходзяць з вялікім шумам і пагрозамі». За адмову беларускіх сялян ісці ў казакі іх «гандаль у горадзе знішчылі, сялян мучылі і рабавалі… і палілі»; «ад казацкага марадзёрства апусцелі паветы»; «людзям з гарадоў праехаць не можна»; «смуту чыняць»[26].
стар. 40-45, 51-52, Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
стр. 77-107 отд. IV (Могилевская шляхта), «Вестник Юго-Западной и Западной России», Том 4, изд. К. Говорским, в типографии А. К. Киркора, г. Вильна, 1866 г. (руск.)
стр. 600—607 (Бывшая шляхта), «Опыт описания Могилевской губернии», книга 1, сост. А. С. Дембовецкий, Типография Губернского Правления, г. Могилев на Днепре, 1882 г. (руск.)
Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 89 (№ 3)
Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6(бел.)
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 31-39 (руск.)(польск.)
стар. 66-73, «Памяць. Чачэрскі раён» [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 3-26 отд. № I (руск.)
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (польск.)
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (V—VI)
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 85
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 48-50 (руск.)(польск.)
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 31 (руск.)(польск.)
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1) (руск.)(польск.)
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 39-40 (п. 1-11) (руск.)(польск.)
Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 639.
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. III (отд. I); «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 28 (руск.)
«Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае», Ермаловіч М., изд. «Беллітфонд», Мінск, 2003 г. ISBN 985-6576-08-3
«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», губернская типо-литография, г. Витебск, 1900 г., выпуск 28 с. 26-89; (руск.)
str. 782, Tom I; str. 358, Tom XV cz.1 (Czeczersk) «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914 (польск.)
Марцэлеў С. В., рэдкалегія Пашкоў Г. П. (галоўны рэдактар) і інш., «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя», г. Мінск, БелЭн., 2005 г., ISBN 985-11-0330-6ISBN 985-11-0302-0, Гомельская вобласць Т. 2, кн. 2;
гл. ред. Шишков В. П., «Большой энциклопедический словарь», г. Минск, НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998 г. ISBN 5-85270-262-5 (Чечерск).
рэд. Пашкоў Г. П. і інш., «Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя у 3 т.», Беларуская Энцыклапедыя, г. Мінск, 2005 г., Т. 2 (Кадэцкі корпус — Яцкевіч) ISBN 985-11-0378-0;
Центральный Государственный Архив (ЦГА) ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058 (польск.)
ЦГА ЛССР ф. SA д.3786 л.53 (л.27) (польск.)
(Фрагмент) Mappa Polski za panowannia Stanislawa Augusta w roku 1772, wydana nakladem S. Orgelbranda w Warszawie roku 1849. Rvso: I lito: Z. Steinbrich; (польск.)
(Фрагмент) Statti della Corona di Pologna. Diuisa nelle sue Principali. Provincie e Palatinati da GVGLIELMO SANSONE Geografo del Re Christmo. E di nuouo data in luce da Gio: Giacomo Rossi, in Roma, alla Pace, l’Anno 1688. (італ.)
стр. 296—298, «Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского» (энциклопедия), ред. сов. Т. В. Белова (пред. и др.), изд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», г. Минск, 2009 г., ISBN 978-985-11-0432-7(руск.)
стар. 126, 140, 174, 178, Том 3, «Гісторыя Беларусі ў 6 т. (Беларусь у часы Рэчы Паспалітай)», М. Касцюк (рэд.), изд. «Современная школа», г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-513-102-2
Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6