Хусіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хусіты, хуці (араб. الحوثيون), або Ансар Алах, Ансарула (араб. أنصار الله) — ваенізаваная групоўка шыітаў-зейдзітаў (джарудзіты), якая дзейнічае на тэрыторыі Емена.
Хусіты | |
---|---|
араб. الحوثيون | |
| |
Ідэалогія | зейдзізм, антысіанізм, антысемітызм, антыамерыканізм, антыімперыялізм |
Этнічная прыналежнасць | арабы-еменцы |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам шыіцкага толку |
Лідары | Хусейн аль-Хусі †, Абдул-Малік аль-Хусі |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1994 |
Праціўнікі |
Краіны: Групоўкі: Аль-Каіда Баевікі Іслаха Ісламская дзяржава |
Удзел у канфліктах |
Паўстанне хусітаў у Емене, Канфлікт у Наджране, Грамадзянская вайна ў Емене |
Сайт | Афіцыйны сайт |
У 2004 годзе ўзняла ўзброенае паўстанне супраць урада Емена, паступова захапіўшы кантроль над некаторымі паўднёвымі тэрыторыямі краіны. Хусіты прынялі ўдзел у еменскай рэвалюцыі 2011 года, у выніку якой сышоў у адстаўку прэзідэнт Алі Абдула Салех.
З пачатку 2015 года, пасля захопу сталіцы Емена Саны і стварэння Рэвалюцыйнага савета, з’яўляецца дэ-факта кіруючай арганізацыяй у Емене. Прэзідэнтам Рэвалюцыйнага савета з’яўляецца Мухамед Алі аль-Хусі. Легітымнасць яго прэзідэнцтва над Еменам не прызнаная ААН, ЗША і ССАДПЗ.
Мяркуецца, што хусіты карыстаюцца схаванай ваеннай і фінансавай падтрымкай Ірана і яго саюзнікаў у асобе ліванскай партыі «Хезбала».
Група названая па імені яе заснавальніка і былога кіраўніка Хусейна аль-Хусі, які быў забіты еменскай арміяй у верасні 2004 года[2].